Макей учыніў разнос чыноўнікам з-за адсутнасці інвестыцый
31- 8.07.2013, 9:48
- 26,614
Міністр замежных спраў Беларусі лічыць недастаткова эфектыўнай працу замежных устаноў па прыцягненню інвестыцый.
Пра гэта Уладзімір Макей заявіў сёння, адкрываючы ў Акадэміі кіравання пры Лукашэнку семінар кіраўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў, перадае БелТА.
«Задачы кіраўніцтва краіны пакуль не выконваюцца, чаму ёсць як аб'ектыўныя, так і суб'ектыўныя фактары», - сказаў Уладзімір Макей, маючы на ўвазе паказчыкі па прыцягненню інвестыцый і нарошчванню экспарту.
Міністр таксама адзначыў, што Беларусь правяла аптымізацыю сваіх замежных устаноў, акцэнтаваўшы ўвагу на прысутнасці ў перспектыўных для развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва рэгіёнах.
«Мы правялі аптымізацыю замежных устаноў, прынятыя адпаведныя рашэнні, якія ўхваленыя кіраўніком дзяржавы, аб умацаванні нашай прысутнасці ў рэгіёнах, дзе раней мы не былі прадстаўленыя або прадстаўленыя недастаткова», - сказаў Макей.