Х'ю Грант: Жыве Беларусь!
58- 8.07.2013, 13:35
- 52,268
Вядомы брытанскі акцёр падтрымаў беларускіх палітвязняў.
«Я хачу выказаць сваю падтрымку беларускаму народу, які вядзе барацьбу супраць апошняй рэпрэсіўнай дыктатуры Еўропы. Я падзяляю надзеі ўсіх людзей на Захадзе на тое, што Беларусь у хуткім часе стане свабоднай краінай. Хацеў бы выказаць асаблівую падтрымку тым адважным беларусам, якія змагаюцца супраць прыгнёту і кінутыя ў турмы за свае перакананні - такім, як Зміцер Дашкевіч, Мікалай Статкевіч, Алесь Бяляцкі, Мікалай Аўтуховіч, Ігар Аліневіч і іншыя. Я хачу, каб беларусы, якія вядуць барацьбу за свабоду, ведалі, што ўвесь свет праяўляе шырокую салідарнасць з імі. Жыве Беларусь!», - заявіў Х'ю Грант.
Словы падтрымкі беларусам, якія знаходзяцца ў турмах за свае перакананні, зорка брытанскага кінематографа Х'ю Грант перадаў праз лідара грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», кандыдата ў прэзідэнты на выбарах 2010 года Андрэя Саннікава.
Сустрэча брытанскага акцёра з лідарам беларускай апазіцыі адбылася на днях у Лондане.