19 траўня 2024, Нядзеля, 2:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадпрымальніка аштрафавалі за грамадзянскі шлюб

62
Прадпрымальніка аштрафавалі за грамадзянскі шлюб

У буйную суму грошай абышлося наваполацкаму прадпрымальніку тое, што ён не аформіў адносіны са сваёй грамадзянскай жонкай.

Жанчына працавала ў яго майстэрні па рамонце мабільнікаў прыёмшчыцай замоваў. Калі індывідуальнага прадпрымальніка праверыла падатковая інспекцыя, аказалася, што за касавым апаратам у яго сядзіць фармальна зусім старонняя жанчына. З 2008 года індывідуальным прадпрымальнікам дазволена наймаць на працу толькі членаў сям'і і блізкіх сваякоў. Прыёмшчыца жа, па дакументах, не даводзіцца свайму гаспадару ні дачкой, ні сястрой, ні бабуляй, ні ўнучкай. І колькі ён ні біў сябе ў грудзі, даказваючы, што жанчына - яго жонка, проста жывуць яны разам доўга і шчасліва, не звяртаючы ўвагі на фармальнасці, для афіцыйных органаў яго запэўніванні не мелі ніякага значэння, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

- Суд не прыняў да ўвагі гэтыя довады, паколькі, згодна з артыкулам 20 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і, правы і абавязкі мужа і жонкі ўзнікаюць з дня рэгістрацыі заключэння шлюбу органамi, якiя рэгiструюць акты грамадзянскага стану, - патлумачыла суддзя Віцебскага абласнога гаспадарчага суда Наталля Стэфановіч.

За прадпрымальнікам вадзіліся і іншыя парушэнні, таму за ўсе разам, у тым ліку і за незаконную жонку за касай, яго аштрафавалі на 3,1 мільёна рублёў і канфіскавалі незаконна атрыманы прыбытак - 124 мільёны рублёў.

Напісаць каментар 62

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках