19 траўня 2024, Нядзеля, 21:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчук збіў у электрычцы лекара-сірыйца

32
Менчук збіў у электрычцы лекара-сірыйца

Супраць маладога чалавека, які беспадстаўна нанёс некалькі удараў у твар пацярпеламу, заведзеная крымінальная справа.

Кастрычніцкім (г.Менска) раённым аддзелам Следчага камітэта Беларусі распачатая крымінальная справа па факце нанясення цялесных пашкоджанняў грамадзяніну Сірыйскай Арабскай Рэспублікі, паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у аддзеле інфармацыі і сувязі з грамадскасцю СК.

«Устаноўлена, што 6 ліпеня бягучага года менчук 1994 года нараджэння ў вагоне электрацягніка Орша-Менск, дзейнічаючы з хуліганскіх памкненняў, беспадстаўна нанёс некалькі ўдараў рукой у твар пацярпеламу. Дзеянні падазраванага кваліфікаваныя па ч. 1 арт. 339 (хуліганства) Крымінальнага кодэкса Беларусі», - адзначылі ў СК.

«Следчымі канфіскаваныя і далучаныя да матэрыялаў крымінальнай справы фота-і відэаматэрыялы, атрыманыя ў сведак таго, што адбылося. Падазраваны затрыманы. Следства пачало яго допыт па абставінах здзейсненага злачынства», - дадалі там.

Пацярпелы сірыец навучаецца ў клінічнай ардынатуры Дзяржаўнай установы адукацыі «Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі».

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках