19 траўня 2024, Нядзеля, 1:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

НЦІУ: У нас поўны бардак і недахоп людзей

40
НЦІУ: У нас поўны бардак і недахоп людзей

Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці так і не прыйшоў у сябе пасля скандальнага звальнення супрацоўнікаў.

Сайт charter97.org паспрабаваў высветліць, у якім стане знаходзіцца галоўны патэнтны орган краіны і які лёс яго былых работнікаў. Датэлефанавацца нам удалося толькі ў адзін з кансультацыйных пунктаў.

«Вы з нагоды звальнення нашых супрацоўнікаў? Адзінае, што я магу вам сказаць, гэта тое, што 2 ліпеня быў прызначаны новы выконваючы абавязкі генеральнага дырэктара - Пётр Броўкін. Напэўна, трэба звяртацца да яго за інфармацыяй», - сказаў супрацоўнік кансультацыйнага аддзела НЦІУ і параіў тэлефанаваць у прыёмную.

Аднак, пагаварыць ні з Пятром Броўкіным, ні з іншымі прадстаўнікамі кіраўніцтва цэнтра не атрымалася. Тэлефон прыёмнай не адказваў. Журналіст сайта charter97.org зноў патэлефанаваў у кансультацыйны пункт, дзе ўжо з другой спробы ўдалося атрымаць інфармацыю аб стане спраў ва ўстанове.

«Вы ведаеце, у нас цяпер поўны бардак і блытаніна, не хапае людзей, таму я нават не ведаю, хто вам можа расказаць падрабязнасці. Звольніліся 23 чалавекі, у тым ліку і супрацоўнікі, якія адказвалі за сайт і за сувязі з грамадскасцю. Зразумейце: зарплата ўпала ці ледзь не ў паўтара разы з-за пазбаўлення статусу. Некаторыя з іх ужо знайшлі іншую працу. Што будзе далей - увогуле не зразумела, нам нічога не кажуць, на нарады не запрашаюць», - засмучаным голасам патлумачыў сітуацыю супрацоўнік кансультацыйнага аддзела.

Ён сказаў, што, хутчэй за ўсё, у прыёмнай не адказваюць на званкі, таму што «цяпер вельмі шмат працы, а супрацоўнікаў не хапае».

Увечары 2 ліпеня, адразу пасля апублікавання скандальнага адкрытага ліста, прэс-сакратар Дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіях Юрый Лукашэвіч паабяцаў падняць зарплату пакінутым супрацоўнікам цэнтра. Аднак наш суразмоўца пра гэта нічога не ведаў.

«Нам абсалютна нічога невядома пра тое, якая будзе зарплата за гэты месяц», - сказаў ён.

Словы работніка цэнтра ўскосна пацвярджае і сайт установы. Скандальны ліст з яго ўжо прыбралі, але насупраць многіх пасад стаіць адзнака «вакантная». У НЦІУ адсутнічаюць абодва намесніка галоўнага дырэктара, кіраўнікоў шэрагу аддзелаў і Цэнтра экспертызы прамысловай уласнасці.

Нагадаем, канфлікт узнік з-за нязгоды кіраўніцтва НЦІУ з адміністрацыйнай рэформай, па якой спецыялісты патэнтнага органа пазбаўляліся статусу дзяржаўных служачых. У знак пратэсту кіраўніцтва НЦІУ і частка работнікаў сышлі ў адстаўку.

Супрацоўнікі НЦІУ размясцілі на афіцыйным сайце арганізацыі адкрыты ліст, у якім падзяліліся бачаннем праблемы. «Вар'яцтва не можа працягвацца доўга», - напісалі яны.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках