25 красавiка 2024, Чацвер, 17:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чачэнскія тэрарысты едуць у Германію праз Беларусь

61
Чачэнскія тэрарысты едуць у Германію праз Беларусь

Дзесяткі тэрарыстаў патрапілі на тэрыторыю ФРГ пасля перасячэння беларуска-польскай мяжы.

Пра гэта піша нямецкае выданне Die Welt (пераклад - Inopressa.ru). Па звестках спецслужбаў ФРГ, у цяперашні час на тэрыторыі краіны знаходзіцца каля 200 былых баевікоў. Частка гэтых людзей настроена вельмі радыкальна і гатовая да ўжывання сілы. У сувязі з тым, што ў гэтым годзе колькасць уцекачоў з Чачні, якія жадаюць атрымаць прытулак у ФРГ, істотна ўзрасла, эксперты мяркуюць, што ў краіне істотна павялічылася і колькасць радыкальна настроеных ісламістаў з Чачні.

Так, за першыя шэсць месяцаў 2013 года хадайніцтва аб прадастаўленні прытулку ў Германіі падалі больш за 10 тысяч грамадзян Расеі. Амаль 90% з іх - ураджэнцы Чачэнскай рэспублікі. За ўвесь мінулы год, у сваю чаргу, было пададзена ўсяго каля 3200 заявак.

«З прычыны такога вялікага прытоку бежанцаў з Чачні нам трэба праяўляць пільнасць, - заявіў кіраўнік МУС федэральнай зямлі Баварыя Йоахім Херман. - Цалкам наіўна меркаваць, што сярод гэтых людзей няма радыкальных ісламістаў, якія карыстаюцца правам на прытулак выключна дзеля таго, каб прыехаць у Германію».

Спецслужбы абедзвюх краін, гаворыцца далей, у роўнай ступені асцерагаюцца тэрактаў як у Германіі, так і ў Расеі. Як заявіў адзін высокапастаўлены супрацоўнік нямецкіх спецслужбаў, «ні адзін з бакоў не зацікаўлены ў тым, каб падрыхтоўка да магчымага тэракту ў Сочы праходзіла на нямецкай зямлі».

Хваля каўказскай эміграцыі ў Еўропу пачалася ў мінулым годзе. Тады чачэнскія газеты распаўсюдзілі інфармацыю, што Германія не толькі прымае бежанцаў, але і выплачвае кожнаму з іх першапачатковую матэрыяльную дапамогу ў памеры 4000 еўра. Тысячы чачэнцаў, як адзначае выданне, паверылі чуткам і пачалі пакідаць Каўказ.

З тых часоў, як канстатуе пакінуты неназваным прадстаўнік спецслужбаў, з'явілася цэлая сетка перавозчыкаў, якая ўсяго за некалькі тыдняў перапраўляе чачэнскія сям'і ў Германію.

«Кожную ноч мяжу з Германіяй перасякаюць ад 20 да 40 выхадцаў з Каўказа. Асноўны маршрут незаконных мігрантаў, як падкрэслівае Die Welt, пралягае праз Маскву, Брэст і польскі Цярэспаль, частка мігрантаў з Чачэнскай рэспублікі трапляюць у Германію праз Украіну, Малдову, Румынію, Балгарыю і Чэхію.

«Стратэгія перавозчыкаў заключаецца ў тым, што да працэдуры атрымання прытулку ў Германіі будучых бежанцаў рыхтуюць яшчэ на Каўказе. На беларуска-польскай мяжы іх спецыяльна вучаць як прайсці допыт, - распавядаюць нямецкія праваахоўнікі. - Прычым асноўны ўпор робіцца не на тое, як не трапіцца паліцыі і абыйсці кантроль, а на тое, як з большай верагоднасцю атрымаць законнае права застацца ў Германіі».

У прафсаюзе паліцыі Германіі, у сваю чаргу, лічаць, што «ісламісты - гэта бомбы запаволенага дзеяння»: «Гэтыя людзі родам з неспакойнага рэгіёну, дзе забіваць вучацца ледзь не з пялёнак».

Напісаць каментар 61

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках