18 красавiка 2024, Чацвер, 20:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кенгуру выратавала дзіця ў аўстралійскім запаведніку (Відэа)

18

Хлопчык па імі Сайман Кругер заблудзіўся і апынуўся ў глушы адзін пасля таго, як занадта далёка адышоў ад сваіх бацькоў.

Пра гэта піша са спасылкай на мясцовыя выданні SA Breaking News.

Калі бацькі дзіцяці заўважылі яго знікненне, то тэрмінова звярнуліся за дапамогай. На пошукі зніклага былі кінутыя каля 40 чалавек і два верталёты, якія «прачасалі» мясцовасць уздоўж і папярок. Аднак знайсці хлопчыка ўдалося толькі праз суткі, піша NEWSru.com.

Яго знайшлі прыкладна ў 500 метрах ад таго месца, дзе ён згубіўся. Хлопчык быў жывы і здаровы, нягледзячы на тое, што правёў ноч пад адкрытым небам. Адзначым, што ў цяперашні час у паўднёвым паўшар'і зіма і тэмпература паветра ноччу апускаецца месцамі да плюс 6 градусаў.

У такіх умовах дзіця, апранутае толькі ў спартыўныя штаны і кофту, магло проста замерзнуць. Аднак тут яму на дапамогу прыйшоў незвычайны сябар - дзікая самка кенгуру. Па словах Саймана Кругера, яна падышла да яго і стала ёсць сабраныя ім кветкі. Затым ён заснуў побач з жывёлай, якая сагрэла яго сваім целам.

«Я думаю, што гэта быў цуд, - распавяла маці хлопчыка Лінда Кругер, - Я панюхала яго вопратку і адчула пах кустоўя і кенгуру». Бацька дзіцяці заявіў, што быў упэўнены, што сына знойдуць. «Ён вельмі знаходлівы і трывалы хлопец. Цяпер яму ёсць, пра што расказваць», - заявіў ён журналістам.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках