18 траўня 2024, Субота, 18:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ахоўнікі менскага ўніверсама «Валгаград» забілі чалавека

253
Ахоўнікі менскага ўніверсама «Валгаград» забілі чалавека

Іван Губар, збіты ахоўнікамі крамы «Валгаград», памёр 8 жніўня.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміла яго сястра Кацярына Губар.

«Ён памёр у чацвер 8 жніўня. У суботу 10 жніўня яго пахавалі. Мы пакуль што нічога не ведаем: ніякіх падрабязнасцяў, ніякіх рухаў па справе. Пакуль нічога не зразумела», - сказала сястра Івана Губара (на фота злева).

Канфлікт паміж менчуком і супрацоўнікам аховы ўніверсама «Валгаград» адбыўся яшчэ 30 чэрвеня прыкладна ў 18.00. Малады хлопец быў жорстка збіты проста на прыступках крамы. Прычына інцыдэнту невядомая. Івана Губара забралі машына хуткай дапамогі, якую выклікалі выпадковыя мінакі. У шпіталі яго падключылі да апарата штучнага дыхання. Сястра пацярпелага распавяла, што яе брат да моманту сваёй смерці знаходзіўся ў коме.

Ахоўніку крамы ўжо прад'яўленае абвінавачванне па артыкуле 155 Крымінальнага Кодэксу «Прычыненне цяжкага ці меней цяжкага цялеснага пашкоджання па неасцярожнасці». Калі яго віна будзе даказаная, то яму можа пагражаць да двух гадоў пазбаўлення волі. Па словах сваякоў Івана Губара, матэрыялы ўжо накіраваныя ў Следчы камітэт.

У загінулага засталіся жонка і сямімесячная дачка.

Нагадаем, падобны інцыдэнт адбыўся ўвечары 9 траўня ў менскім гіпермаркеце «Карона». Ахоўнікі гандлёвага цэнтра збілі менчука Аляксандра Вашкевіча. Ён атрымаў страсенне мозгу, ранкі, пералом асцюкаватага атростка 6-га пазванка шыйнага аддзела хрыбетніка.

Некалькі дзён назад стала вядома і пра такое здарэнне ў Гомелі. Супрацоўнікі аховы «Еўраопта» да крыві збілі двух пакупнікоў - хлопца і дзяўчыну.

Напісаць каментар 253

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках