Матч з Чарнагорыяй пабіў рэкорды ненаведвальнасці
34- 15.08.2013, 17:13
- 24,745
Таварыскі матч зборных Беларусі і Чарнагорыі ўвайшоў у тройку найгоршых хатніх сустрэч у наведвальнасці.
Меншая колькасць гледачоў была толькі ў сустрэчах з Літвой ў 1996 годзе (1000 гледачоў) і ў 2012 годзе (3000), а таксама ў сустрэчы з Малдовай у 2009 годзе (2000).
Адзначым, што матчы з Літвой праходзілі ў Менску, з Малдовай - у Барысаве.
Галоўны трэнер зборнай Беларусі Георгій Кандрацьеў застаўся расчараваны наведвальнасцю матчу зборнай:
«Думаў, што будзе больш заўзятараў. Хай нават калі нас не хочуць глядзець, то гульцоў «Ювентуса» і «Манчэстэр Сіці» маглі прыйсці паглядзець. Значыць, у нас так любяць футбол. Часта пра гэта кажу. Крытыка за гэта ідзе ў бок федэрацыі. Шмат у чым, справядлівая. Але як я разумею, сапраўдны заўзятар павінен заўсёды хадзіць. Але ў нас мала хто цікавіцца футболам у прынцыпе. Адсюль у нас і на гульнях чэмпіянату так мала людзей, - сказаў трэнер сайту Goals.by.
Зборныя Беларусі і Чарнагорыі згулялі ўнічыю - 1:1.
Фота: БелаПАН