30 красавiка 2024, aўторак, 12:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бульбяная або бананавая?

34

У Менску з бульбай нешта адбылося.

Блогер malishevsky разважае наконт паказчыкаў знешняга гандлю Беларусі на прыкладах розных прадуктаў, якія вырабляе сельская гаспадарка нашай краіны.

«Люблю гэтыя некарэктныя параўнанні! Вось самы наш антыкрызісны паказчык - сальда знешнегандлёвага балансу. Напрыклад, палічым знешні абарот у тонах у бульбе супраць бананаў. Упс, а сальда адмоўнае! У 2012 годзе ў краіну завезлі на 12 тысяч тон бананаў больш, чым беларускай бульбы паставілі за мяжу. У 2011 бульбы прадалі больш, чым купілі бананаў, але краіна пры гэтым здолела купіць за мяжой яшчэ больш бульбы, чым прадала сваёй туды (на мінус 6800 тон)», - піша ён.

Так выглядае карціна імпарту бананаў супраць экспарту бульбы (у тысячах тон):

Бульбяная або бананавая?

Экспарт і імпарт свініны лепш і не параўноўваць:

Бульбяная або бананавая?

«У Менску з бульбай адбылося нешта. За гэтыя два гады сярэдні сталічны кошт на бульбу (12 100 руб.) амаль дагнаў цану на бананы (13 200 руб.). Бульба ў Менску падаражэла ў 7 разоў, бананы - у 2,3 разы! Добра, хоць бананы ў нас не растуць», - піша ён.

Блогер адзначае, што сельская гаспадарка Беларусі вырошчвае нядрэннае адмоўнае знешнегандлёвае сальда ў раслінаводстве і прыводзіць прыклады ў лічбах:

«У капусце знешняе сальда маёй краіны - у нармальным такім мінусе (у 2,5 разы больш імпартавалі).

У часнаку - у страшэнным мінусе (у 51 раз у кілаграмах) і гэта амаль мільён у далярах.

У кабачках і ў яблыках - у мінусах (там у разы і ў дзесяткі мільёнаў).

Імпарт збожжавых мераем тонамі, экспарт - у кілаграмах», - канстатуе блогер.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках