30 красавiка 2024, aўторак, 21:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі хочуць забараніць ананімнасць у інтэрнэце

28
У Расеі хочуць забараніць ананімнасць у інтэрнэце

Дзярждума восенню можа разгледзець закон аб забароне ананімнасці ў рунэце.

Пра гэта заявіў сайту Digit.ru дэпутат Дзярждумы ад ЛДПР Вадзім Дзеньгін.

«Гэты законапраект, верагодна, паступіць на разгляд у Дзярждуму ў восеньскую сесію», - сказаў Дзеньгін. Дэпутат ухваліў ініцыятыву, заявіўшы, што выступае за верыфікацыю карыстальнікаў.

Раней паведамлялася, што на заканадаўчым узроўні разглядаецца пытанне аб блакаванні доступу рунэту да сеткі Tor, якая дазваляе ўсталяваць ананімнае злучэнне ў інтэрнэце, абароненае ад «праслухоўвання», і да іншых ананімных сэрвераў, у тым ліку публічных proxy-сэрвераў.

Расейскае Упраўленне «К» (па барацьбе з кампутарнымі злачынствамі) прапанавала забараніць ананімнасць у інтэрнэце яшчэ ў 2011 годзе. Эксперты палічылі тады, што звязана гэта з пратэстнымі акцыямі ў Маскве, якія былі арганізаваныя з дапамогай сацыяльных сетак.

У 2012 годзе ўрад Кітая прыняў закон, згодна з якім карыстальнікі павінны падаваць свае рэальныя імёны і іншыя персанальныя дадзеныя пры ўкладанні кантракту з правайдэрамі інтэрнэт-сувязі.

У 2010 годзе ў Беларусі быў прыняты ўказ Лукашэнкі «Аб цэнзуры інтэрнэту», які абавязаў правайдэраў весці рэгістрацыю карыстальнікаў і захоўваць інфармацыю пра аказаныя ім паслугі, а гаспадароў інтэрнэт-кавярняў - правяраць пашпарты кліентаў. Кантроль інтэрнэту быў даручаны Аператыўна-аналітычнаму цэнтру (ААЦ) пры Лукашэнку. На аснове пастаноў ААЦ і іншых кампетэнтных органаў складаецца спіс забароненых рэсурсаў. Правайдэры ў абавязковым парадку блакуюць доступ да іх для дзяржорганаў, устаноў адукацыі і культуры.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках