30 красавiка 2024, aўторак, 23:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На егіпецкіх курортах адпачывае 1.000 беларускіх экстрэмалаў

16
На егіпецкіх курортах адпачывае 1.000 беларускіх экстрэмалаў

Цяпер у Егіпце знаходзіцца блізу тысячы беларускіх турыстаў і перапыніць свой адпачынак ніхто з іх пакуль не пажадаў.

Пра гэта паведаміў сёння журналістам дырэктар дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Вадзім Кармазін.

«Паводле нашых звестках, у цяперашні час на курортах Егіпта знаходзяцца блізу тысячы беларускіх грамадзян. Звестак аб тым, што каму-небудзь з іх пагражае непасрэдная небяспека, няма», - сказаў Кармазін.

З ягоных слоў, тыя беларусы, якія ўжо знаходзяцца ў Егіпце, не панікуюць, і экстранна перарываць свой адпачынак пакуль ніхто не пажадаў. «Мы трымаем сітуацыю пад кантролем, пакуль няма неабходнасці прымаць якія-небудзь экстраныя меры», - заявіў Кармазін.

Ён таксама нагадаў аб рэкамендацыі Мінспорту ўстрымацца ад паездкі ў Егіпет тым, хто ўжо набыў пуцёўкі, а таксама падкрэсліў, што тураператары абавязаныя ў поўным аб'ёме кампенсаваць кошт тура. «У выпадку іх адмовы кліент павінен звяртацца ў суд. Кансультацыю у спрэчных пытаннях можа даць таксама Міністэрства спорту і турызму», - адзначыў дырэктар дэпартамента.

Не менш за 700 чалавек загінулі падчас супрацьстаяння ў Егіпце.

Акцыі пратэсту праводзяць прыхільнікі зрынутага прэзідэнта Мухамеда Мурсі, якія зноў выходзяць на вуліцы.

З краіны ў тэрміновым парадку вывозяць турыстаў. Знаходзіцца ў Егіпце становіцца небяспечным для жыцця.

Фота: pressfoto.ru

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках