28 красавiка 2024, Нядзеля, 10:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Доктара-праўдалюба з Віцебска адправілі ў псіхушку

176
Доктара-праўдалюба з Віцебска адправілі ў псіхушку

Ігару Пастнову адпомсцілі за крытыку ўладаў і распаўсюд інфармацыі аб прымусовай псыхіятрыі.

16 жніўня дзіцячы доктар змог звязацца з журналістамі і паведаміў наступнае: «Мяне, з дазволу пракурора, змясцілі ў 2-е закрытае аддзяленне УАЗ «ВОКЦП псіхіятрыі і наркалогіі». Пра гэта піша мясцовы сайт «Народныя навіны Віцебска».

Ігар Пастноў, які стаў вядомым ва ўсёй Беларусі дзякуючы сваім крытычным заўвагам у адрас уладаў Віцебскай вобласці, заявіў, што ён адмаўляецца ад любога лячэння пад прымусам.

«Не выключаю, што да мяне будуць ужытыя ўсе «вабноты псіхушкі». З гэтай нагоды заяўляю пратэст і прашу грамадскасць горада Віцебска і ўсіх тых, хто мяне ведае, не пакідаць бязмежжа беспакараным! Пакуль знаходжуся ў асобнай палаце, персанал аддзялення ставіцца да мяне добразычліва», - дадаў доктар-праўдалюб.

Яшчэ за некалькі дзён да таго, што здарылася, Ігара Пастнова добразычліўцы папярэджвалі, што яму трэба рыхтавацца да лячэння ў той жа лякарні, дзе ён працуе.

Як раней паведамлялася, кантракт з ім у абласной паліклініцы не працягнулі без тлумачэння прычыны. Незадоўга да гэтага ў інтэрв'ю недзяржаўным СМІ лекар казаў пра марнатраўства бюджэтных грошай і заняпад аховы здароўя ў вобласці. Акрамя таго, Пастноў публічна звяртаў увагу на недабудаваны хірургічны корпус анкалагічнай бальніцы і зацягнуты рамонт інфекцыйнай.

«Косінец нерацыянальна расходуе бюджэтныя сродкі, уладкоўваючы плошчы манументальнай «паказухай», пры гэтым забывае пра «хворую» медыцыну», - заявіў лекар у жніўні мінулага года.

Дзесяць дзён таму доктар выступіў з новым відэазваротам. У ім ён распавядае пра незадаволенасць ідэолага лячэбнай установы яго актыўнасцю ў інтэрнэце.

Акрамя таго, Ігар Пастноў падзяліўся інфармацыяй аб прымусовай шпіталізацыі жыхароў Віцебскай вобласці. З ягоных слоў, яна праводзіцца пасля адпаведнай пастановы кіраўніка аблвыканкама Аляксандра Косінца. У дакуменце, на які спасылаецца дзіцячы доктар, гаворыцца аб правядзенні кадзіравання ад алкагалізму ў дачыненні да работнікаў сельскай гаспадаркі, пацыентаў ЛПП, асоб без пэўнага месца жыхарства.

Напісаць каментар 176

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках