18 траўня 2024, Субота, 14:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы на фестывалі ў Эдынбургу: «Trash Cuisine» і «Вярніце цела»

4

У брытанскім Эдынбургу падчас найбуйнейшага сусветнага тэатральнага фестывалю «Фрындж» Беларускі Свабодны тэатр правёў акцыю «Вярніце цела».

На фестываль у Эдынбургу, які праходзіць цягам жніўня, збіраецца блізу 1 млн гледачоў. Тут, у адной з галоўных тэатральных зал Эдынбурга - Pleasance Grand - граецца спектакль Беларускага Свабоднага тэатра «Trash Cuisine» («Пякельная кухня»), які дагэтуль трыумфальна прайшоў у Лондане на сцэне тэатра Young Vic.

У акцыі «Вярніце цела» ўзялі ўдзел акторы трупы Беларускага Свабоднага тэатра, супрацоўнікі лонданскага выдавецтва Oberon, адвакаты, прафесура Эдынбургскага ўніверсітэта і ўніверсітэта Falmouth, валанторы.

Акцыю асвятляе шатландская і ангельская прэса.

Кампанія «Вярніце цела» стартавала ў кастрычніку мінулага года, калі адбылася прэм'ера спектакля Беларускага Свабоднага тэатра «Trash Cuisine» у Амстэрдаме. Спектакль апавядае аб жахлівай практыцы ўжывання смяротнага пакарання ў Беларусі і ў свеце.

Кампанія «Вярніце цела» ўключае ў сябе шэраг патрабаванняў:

1. Скасаванне смяротнага пакарання ў Беларусі.

2. Заканчэнне расследавання спраў аб зніклых і вяртанне іхных целаў сваякам.

3. Вяртанне целаў пакараных смерцю родным і блізкім.

4. Вызваленне палітвязняў.

Беларусы на фестывалі ў Эдынбургу: «Trash Cuisine» і «Вярніце цела»
Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках