4 траўня 2024, Субота, 10:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ абараняе Украіну ад расейскіх санкцый

79
ЕЗ абараняе Украіну ад расейскіх санкцый

Еўрапейскі Звяз накіраваў Расеі рэзкае папярэджанне з нагоды аднабаковых і дыскрымінацыйных гандлёвых абмежаванняў, уведзеных ёю ў адносінах да Украіны.

У заяве прадстаўнік супольнасці Джон Клэнсі (John Clancy) заявіў, што Брусэль ставіць пад пытанне падставы для абмежавання Расеяй украінскага экспарту, піша Financial Times (пераклад - Inopressa.ru). Ён дадаў: «З пункту гледжання ЕЗ любая эканамічная пагроза з Расеі, накіраваная супраць Украіны і звязаная з магчымым падпісаннем краінай пагаднення аб асацыяцыі з ЕЗ, непрымальная».

Пазней у аўторак Кіеў заявіў, што Масква пагадзілася адмяніць узмоцненыя і дарагія мытныя праверкі на ўкраінскія экспартныя тавары, што дало надзею на вырашенне канфлікту, які пагражаў ператварыцца ў гандлёвую вайну.

«Расейскі бок пераканаў нас, што, пачынаючы з сённяшняга дня дадатковыя мытныя працэдуры прымяняцца не будуць», - паведаміў украінскі ўрад увечары ў аўторак.

Масква адмовілася даваць каментары.

Украінскія кампаніі на мінулым тыдні абвінавацілі расейскіх мытнікаў у тым, што тыя паралізавалі іх імпарт з дапамогай праверак, якія маглі прывесці да мільярдаў даляраў страт.

Незвычайныя памежныя праверкі былі ўспрынятыя як спробы прымусіць Кіеў далучыцца да кіраванага Масквой Мытнага саюзу, у які ўваходзяць некаторыя былыя савецкія рэспублікі, у тым ліку і Беларусь.

У нядзелю дарадца расейскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна па развіцці Мытнага Саюза Сяргей Глазьеў паведаміў: «Мы на ўсялякі выпадак рыхтуемся да ўзмацнення жорсткасці мытнага адміністравання, калі раптам Украіна зробіць гэты самагубчы крок, падпісваючы пагадненне аб асацыяцыі з ЕЗ».

Экспарт Украіны падзелены паміж Расеяй, ЕЗ і іншымі рынкамі, і эканамісты папярэджваюць, што такія рэзкія гандлёвыя перашкоды маглі б сур'ёзна пашкодзіць эканоміцы краіны, замінаючы спробам выбрацца з другой за пяць гадоў рэцэсіі.

Віктар Януковіч, прэзідэнт Украіны, спрабаваў адкрыць рынкі сваёй краіны, у той жа час захоўваючы эканамічныя адносіны з Расеяй і іншымі савецкімі рэспублікамі. Аднак геапалітычнае «перацягванне канатаў» у дачыненні да Украіны ўскладніла балансаванне паміж Захадам і Усходам.

Прыцягнуты шырокім спажывецкім рынкам і прыроднымі рэсурсамі Украіны Брусэль зацікаўлены ў больш блізкім супрацоўніцтве з Кіевам. Аднак ЕЗ расчараваны зніжэннем узроўню дэмакратыі ў краіне ў ходзе кіраўніцтва Януковіча, які выказаўся ў арышце апазіцыйнага лідара Юліі Цімашэнка. Еўразвяз таксама раздражнёны прыхільнасцю Кіева да пратэкцыянісцкай эканамічнай палітыцы.

За расейска-украінскай сваркай пільна назіраюць, а чыноўнікі з ЕЗ і ЗША заклікаюць абодва бакі вырашыць свае спрэчкі ў рамках СГА.

Як заявіў Клэнсі, ЕЗ чакае, што «пытанні гандлю як з Расеяй, так і з Украінай» будуць вырашаныя хутка і ў духу абавязацельстваў, накладзеных СГА.

Напісаць каментар 79

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках