4 траўня 2024, Субота, 14:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Анега» раздасць беларусам шэсць грузавікоў з чыпсамі

110
«Анега» раздасць беларусам шэсць грузавікоў з чыпсамі

24 жніўня «Анега» арганізуе «Дзень беларускіх чыпсаў».

Жыхары 11 гарадоў краіны змогуць атрымаць прадукцыю кампаніі бясплатна.

24 жніўня з 12:00 да 17:00 акцыя па раздачы чыпсаў будзе праходзіць у парках і на плошчах у Менску, Брэсце, Баранавічах, Пінску, Віцебску, Оршы, Наваполацку, Гомелі, Гродна, Магілёве і Бабруйску, паведамляе прэс-служба «Анегі».

Для таго каб атрымаць пачак чыпсаў, прэтэндэнту неабходна будзе напісаць пажаданне ў адрас арганізатараў свята. Яны нарыхтавалі 50 тысяч картак для запаўнення, але рыхтуюцца і да больш маштабнага сцэнара і назапашваюць лісты паперы.

Таксама, у праграме забаўляльных мерапрыемстваў плануюцца выступленні музычных гуртоў з папулярнымі хітамі і розныя розыгрышы, сюрпрызы для гасцей. У гэты ж час, гараджанам за пажаданні і віншаванні, адрасаваныя святу, арганізатары будуць дарыць чыпсы. Сабраныя пажаданні і віншаванні плануецца захаваць для гісторыі і, па заканчэнні мерапрыемства, даставіць у Менск.

Кульмінацыяй свята стане яшчэ адна падзея, якая пройдзе ў сталіцы рэспублікі. У летнім кафэ Палаца Рэспублікі будзе ўсталяваная канструкцыя, якая складаецца з літар «о», «н», «е», «г» і «а», якую, у гэты дзень арганізатары запоўняць сабранымі пажаданнямі ад жыхароў з абласных цэнтраў. У далейшым канструкцыя, будзе захаваная для наступнага стварэння музея-выставы на тэрыторыі прадпрыемства арганізатараў свята.

Напісаць каментар 110

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках