15 снежня 2024, Нядзеля, 10:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Заіка: Прычына падзення прамвытворчасці - Мытны саюз

77
Леанід Заіка: Прычына падзення прамвытворчасці - Мытны саюз

Неабходна не проста распрадаваць складскія запасы, а займацца рэструктурызацыяй прадпрыемстваў.

Пра гэта сайту charter97.org заявіў эканаміст Леанід Заіка, каментуючы падзенне прамысловай вытворчасці Менска на 19%.

«Праблема падзення прамысловай вытворчасці адносіцца да Беларусі і Расеі. Мы стварылі вельмі дрэнныя ўмовы для ўзаемнага тавараабмену. Стварэнне Мытнага саюза было вялікім праколам. Экспарт Беларусі знізіўся на 25%, але шмат у чым упаў ён і ў Расеі. І тыя ж самыя чыноўнікі з МС сядзяць і маўчаць. Трэба было біць трывогу яшчэ ў лютым месяцы, а прадстаўнікам Беларусі і Расеі збірацца і вырашаць гэтыя пытанні непасрэдна, таму што дрэнна і ў расейцаў, і ў нас. Гэта значыць самыя дрэнныя паказчыкі па экспарце менавіта ў краін МС», - адзначыў навуковец.

Эксперт падкрэсліў, што праблема заключаецца не ў тым, каб проста распрадаць таварныя запасы.

«Гэта бачанне выхаду з сітуацыі загадчыка складам Васі Пупкіна, які скончыў машынабудаўнічы тэхнікум. А прафесійныя эканамісты будуць казаць пра тое, што праблема заключаецца ў неэфектыўнасці саміх прадпрыемстваў. Гэта паказчык крызісу прамысловасці Беларусі, і тут важна не проста распрадаць складскія запасы, а займацца рэструктурызацыяй прадпрыемстваў. Замест таго каб «дзярбаніць» дурную праблему тэхнічных рэгламентаў МС, трэба займацца тым, каб ствараць умовы для павышэння эфектыўнасці прадпрыемстваў апрацоўчай прамысловасці Расеі і Беларусі», - перакананы кіраўнік аналітычнага цэнтра «Стратэгія».

Па словах эканаміста, у Беларусі і, у прыватнасці, у Мінску мае месца прамысловы крызіс.

«Бо ВУП і зарплата выраслі, а прадпрыемствы працаваць не могуць. Таму ў цэнтры ўвагі павінна знаходзіцца прамысловая палітыка, а ў нас абмяркоўваюць, як лавіць рыбу, колькі ў краіне «разгільдзяяў» не плацяць падаткі і іншае. Урад павінен займацца прамысловай палітыкай. І не проста «мадэрнізацыяй», якая таксама з'яўляецца прапагандысцкім лозунгам. Прамысловая палітыка ўключае ў сябе палітыку рэструктурызацыі, рабочай сілы, маркетынгу і палітыку, звязаную з фінансавай стабілізацыяй прадпрыемстваў. Таму тут ёсць прэтэнзіі да самога ўрада. Пётр Пракаповіч разумее «мадэрнізацыю» так, што трэба распрадаць складскія запасы, купіць і паставіць новыя станкі, і зноў вырабляць тое, што не будзе прадавацца. Зразумела, што гэта абсалютна неэфектыўна», - сказаў на заканчэнне Леанід Заіка.

Нагадаем, толькі на працягу апошняга месяца падзенне прамысловай вытворчасці Менска склала 4,8% у параўнанні з ліпенем 2012 года, а спад за сем месяцаў склаў 19%.

Напісаць каментар 77

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках