19 траўня 2024, Нядзеля, 11:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расеец выкапаў тунэль з Польшчы ў Беларусь

24
Расеец выкапаў тунэль з Польшчы ў Беларусь

За парушэнне польска-беларускай мяжы затрыманы незвычайны перабежчык-расеец.

Увечары 20 верасня памежны нарад заўважыў падкоп пад сігналізацыйны комплекс і дарожку слядоў чалавека, якая вядзе з Польшчы ў тыл беларускай тэрыторыі. Памежнікі пачалі пошукі і ў чатырох кіламетрах ад лініі мяжы злавілі парушальніка, паведамляе БелаПАН.

У затрыманага мужчыны не было дакументаў, але з сабой ён нёс прадукты, бялізну, сродкі асабістай гігіены, 7 злотых і 1 еўра.

Спачатку парушальнік хітраваў, на ўсе пытанні праваахоўнікаў мыкаў, прыкідваючыся глуханямым, і пісаў на англійскай мове запіскі, робячы выгляд, што ён замежнік. Але праз суткі «глуханямы» загаварыў і прызнаўся, што ён 40-гадовы грамадзянін Расеі і праз Беларусь хацеў трапіць дадому, у Сергіеў Пасад.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках