19 траўня 2024, Нядзеля, 1:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уначы не будуць прадаваць спіртное таннейшае за 150 тысяч

24
Уначы не будуць прадаваць спіртное таннейшае за 150 тысяч

Берасцейскі аблвыканкам абавязаў райвыканкамы абмежаваць продаж алкаголю коштам ніжэйшым за 1,5 базавай адзінкі.

І з панядзелка ва ўсіх гарадах, акрамя Ляхавічаў і Баранавічаў, алкаголь ноччу не прадаюць. Пасля 22.00 у крамах можна купіць толькі дарагія трункі: каньяк, віно, а таксама шампанскае ў сувенірным афармленні. Райвыканкамы Баранавічаў і Ляхавічаў пакуль ўзгадняюць пастанову.

- Так, менавіта праваахоўныя органы і выступілі ініцыятарамі забароны, - распавялі «Комсомольской правде в Беларуси» ў прэс-службе УУС Берасцейскага аблвыканкама. - Мы прааналізавалі, што менавіта ў гэты час адбываецца больш за ўсё злачынстваў. Людзі звычайна ідуць у бары, там выпіваюць. А далей у так званыя начнікі ідуць за дадатковай порцыяй, потым яшчэ і яшчэ. Увогуле, не за хлебам туды а трэцяй ночы ідуць. І вось ужо сваркі, бойкі, панажоўшчына і г.д. Кожнае чацвёртае злачынства ў вобласці ўчыненае ў стане алкагольнага ап'янення. У нецвярозым стане знаходзілася амаль палова загінуўшых на пажарах. З віны п'яных кіроўцаў у гэтым годзе загінулі сем чалавек.

- А вы не думаеце, што людзі стануць проста больш купляць самагонку на нелегальных пунктах?

- Мы прааналізавалі сітуацыю. І ўбачылі, што за сем месяцаў гэтага года ўжо выяўлена 990 выпадкаў незаконнага продажу алкаголю. У мінулым годзе было ўдвая менш, - адзначылі ў прэс-службе. - Гэта значыць, нягледзячы на свабодны продаж алкаголю, нелегальна ўсё роўна гандлююць. Таму тут няма ўзаемасувязі. Але нават калі гэта і будзе так, нашыя супрацоўнікі гатовыя рэагаваць.

У Берасцейскай вобласці да панядзелка дзень і ноч спіртным гандлявалі 35 крам. Усяго алкаголь прадаюць у 2472 гандлёвых аб'ектах.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках