19 траўня 2024, Нядзеля, 23:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінская міліцыя ведае, дзе знаходзіцца Мельнік

5
Украінская міліцыя ведае, дзе знаходзіцца Мельнік

Магчыма, экс-рэктар, які ўцёк, знаходзіцца ў Беларусі.

Украінскія праваахоўнікі ўстанавілі месцазнаходжанне былога рэктара Падатковай акадэміі Пятра Мельніка, які прапаў з-пад хатняга арышту.

Пра гэта паведаміў кіраўнік МУС Украіны Віталь Захарчанка, перадае «Корреспондент».

«Месцазнаходжанне спадара Мельніка ўстаноўлена. Зараз праходзіць адпаведная працэдура для далейшай яго экстрадыцыі на тэрыторыю Украіны», - сказаў міністр.

На дадзены час прымаюцца меры для яго далейшай экстрадыцыі і затрымання.

Сёння, 27 жніўня, стала вядома, што пракуратура Кіеўскай вобласці падазрае дзяжурную змену Ірпенскага гараддзела міліцыі ў службовай халатнасці, з-за якой уцёк Пётр Мельнік.

Брат Пятра Мельніка Аляксандр раней сцвярджаў, што былы рэктар Падатковай акадэміі можа ўжо знаходзіцца ў Францыі, у гасцях у лепшага сябра, былога генпракурора Святаслава Піскуна.

Як паведамлялася 16 жніўня, экс-рэктар Падатковай акадэміі Пётр Мельнік выйшаў на сувязь са сваім адвакатам. Нагадаем, па інфармацыі шэрагу СМІ, Мельнік 9 жніўня ў 3 гадзіны раніцы перасёк мяжу Беларусі ў пункце пропуску Гарадзішча па пашпарце брата Аляксандра Мельніка, аднак у 5 гадзін раніцы на беларускім прапускным пункце Верхні Церабежыў ужо прад'явіў уласны пашпарт. Пазней гэтую інфармацыю абверглі памежнікі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках