18 траўня 2024, Субота, 22:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хлеб і гарэлка падаражэюць

128
Хлеб і гарэлка падаражэюць

Заўтра кошты на хлебабулачныя вырабы і алкаголь вырастуць прыкладна на 10%.

Гэта прадугледжана пастановамі Міністэрства эканомікі №59 і №60 ад 23 жніўня 2013 года. Сёння яны афіцыйна апублікаваныя на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Пастановай №59 устаноўленыя гранічныя максімальныя адпускныя кошты на хлеб жытні і жытна-пшанічны, булачныя вырабы з пшанічнай мукі з утрыманнем па рэцэптуры цукру і тлушчаў у суме не вышэй за 14%.

Як адзначылі ў аддзеле сувязяў з грамадскасцю Міністэрства эканомікі, дадзенае рашэнне прынятае з улікам прапаноў Мінсельгасхарча. «Гаворка ідзе пра рэгуляванне коштаў вытворцаў на тыя віды хлеба і булачных вырабаў, якія традыцыйна называюцца сацыяльнымі. Яны выпякаюцца па простай рэцэптуры без дадатковай сыравіны і адносяцца да ніжняй коштавай групы», - растлумачылі ў ведамстве.

Так, гранічны максімальны адпускны кошт на хлеб жытні, з сумесі жытняй і пшанічнай мукі (акрамя заварных гатункаў) без дадатковай сыравіны ўстаноўлены ў памеры Br2833 за 1 кг, на хлеб жытні, з сумесі жытняй і пшанічнай мукі, заварной без дадатковай сыравіны - Br3611 за 1 кг, батоны і перапечкі з пшанічнай мукі вышэйшага гатунку з утрыманнем па рэцэптуры цукру і тлушчаў у суме не вышэй за 14% вагой 300 г і больш - Br5457 за 1 кг, на батоны і перапечкі з пшанічнай мукі першага гатунку з утрыманнем па рэцэптуры цукру і тлушчаў у суме не вышэй за 14% вагой 300 г і больш - Br4746 за 1 кг.

Згодна з пастановай № 60, гранічны мінімальны адпускны кошт на алкаголь мацункам 40% за 0,5 л павялічаны на 11,1% да Br30 тыс. У Міністэрстве эканомікі патлумачылі, што дадзенае рашэнне прынятае «ў сувязі з ростам закупных коштаў на збожжа ўраджаю 2013 года для вытворчасці спірту на 7-10%».

Фота gp.by

Напісаць каментар 128

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках