19 траўня 2024, Нядзеля, 15:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кракадзіл уцёк з цырка ў Екацярынбургу і сплыў па рацэ (Відэа)

17
Кракадзіл уцёк з цырка ў Екацярынбургу і сплыў па рацэ (Відэа)

Ад набярэжных сталіцы Свярдлоўскай вобласці зараз лепш трымацца далей.

У рацэ Ісець у Екацярынбургу ўжо некалькі гадзін плавае кракадзіл. Рэптылію на набярэжнай у раёне цырка заўважыў адзін з мясцовых жыхароў. Паводле яго слоў, драпежнік у поўнай адзіноце накіроўваўся да вады, перадае НТВ.

Пра гэта гараджанін паведаміў у паліцыю, і неўзабаве нарад ДПС, які дзяжурыў у гэты час каля цырка, інфармацыю пацвердзіў. Паліцыянты сапраўды заўважылі кракадзіла, але не змаглі яго злавіць - рэптылія нырнула ў ваду і знікла.

Паліцыя просіць жыхароў Екацярынбурга быць асцярожнымі і не спрабаваць злавіць кракадзіла самастойна.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках