19 траўня 2024, Нядзеля, 13:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінфін набірае новыя пазыкі

9
Мінфін набірае новыя пазыкі

Мінфін пазычыў праз валютныя дзяржаблігацыі больш за $100 млн. і плануе пазычыць яшчэ $250 млн.

28 жніўня 2013 года Міністэрствам фінансаў Беларусі праз ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа» праведзены аўкцыён па размяшчэнні дзяржаўных аблігацый, намінаваных у замежнай валюце, 104 выпуску на тэрмін 3 гады пад стаўку 6,85% гадавых, паведамляе прэс-служба Мінфіна.

У ходзе аўкцыёну ўдзельнікамі-рэзідэнтамі Рэспублікі Беларусь пададзена 5 заявак на агульную суму 103,1 млн. даляраў ЗША. Аўкцыён прызнаны адбыўшымся, аблігацыі размешчаныя ў поўным аб'ёме.

Паводле ацэнкі, аб'ём сродкаў, прыцягнутых ад нерэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь для інвеставання ў аблігацыі дадзенага выпуску, склаў не менш за 80 млн. даляраў ЗША.

Зніжэнне адсоткавай стаўкі з 7,25 да 6,85% гадавых і пашырэнне аб'ёму выпуску з 50 да 100 млн. даляраў ЗША ў параўнанні з умовамі аўкцыёнаў па размяшчэнні дзяржаўных валютных аблігацый, якія адбыліся 25 красавіка і 23 ліпеня, сталі магчымымі шмат у чым дзякуючы павышэнню прывабнасці дадзенага фінансавага інструмента за кошт прынятых у ліпені-жніўні 2013 г. Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь наступных мер:

- вызваленне сродкаў банка-інвестара, накіраваных на куплю дзяржаўных валютных аблігацый, ад фармавання фонду абавязковых рэзерваў;

- прадастаўленне магчымасці выкарыстання дзяржаўных валютных аблігацый у якасці закладу пры атрыманні рэфінансавання ў Нацыянальнага банка;

- зніжэнне сумы патрабаванняў па дзяржаўных валютных аблігацыях са 100 да 50%, якая ўлічваецца пры разліку нарматыву максімальнай рызыкі на аднаго даўжніка.

У верасні-снежні 2013 года Міністэрства фінансаў плануе правесці шэраг аўкцыёнаў па размяшчэнні дзяржаўных аблігацый, намінаваных у замежнай валюце, на суму не менш за 250 млн. даляраў ЗША. Поспех аўкцыёнаў будзе залежаць ад далейшых сумесных дзеянняў Міністэрства фінансаў, Нацыянальнага банка і ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа» па павышэнню ліквіднасці і празрыстасці дадзенага сегмента рынку каштоўных папер.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках