7 траўня 2024, aўторак, 12:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканцы адмаўляюцца «купляць беларускае»

48
Амерыканцы адмаўляюцца «купляць беларускае»

Пастаўкі беларускай прадукцыі ў ЗША скараціліся да самага нізкага за апошняе дзесяцігоддзе ўзроўню.

Беларусы цалкам страцілі мясцовы рынак угнаенняў і практычна сышлі з тэкстыльнага і трактарнага, піша «Завтра твоей страны».

Пра гэта сведчаць дадзеныя аб імпарце з Беларусі за 2003-2012 гады, якія апублікавала Бюро перапісу насельніцтва (U.S.Census Bureau) - адна са структур Міністэрства гандлю ЗША.

Па выніках 2012 года імпарт у ЗША прадукцыі з Беларусі склаў усяго 153 435 тыс даляраў. Гэта горшы паказчык беларускіх экспарцёраў на амерыканскім рынку за мінулыя дзесяць гадоў. Самыя высокія паказчыкі былі дасягнуты ў 2007 і 2008 гадах, калі пастаўкі прадукцыі з Беларусі ў ЗША перавалілі за мільярд даляраў - 1 033 064 тыс даляраў і 1 069 860 тыс даляраў адпаведна.

Чаму ў Амерыцы перастануць есці беларускія цукеркі?

У 2012 годзе ў аснове беларускага экспарту ў ЗША, паводле дадзеных U.S.Census Bureau, ляжалі пастаўкі мазуту і іншых прадуктаў нафтаперапрацоўкі. Імпарт ЗША па паліўных таварных групах склаў 67 186 тыс. даляраў. Другое месца занялі пастаўкі свідравога і нафтасэрвіснага абсталявання - 29 257 тыс даляраў, трэцяе - з рэкордным за дзесяцігоддзе паказчыкам 18 924 тыс даляраў - прадукцыя Беларускага металургічнага завода.

Пастаўкі з Беларусі па пазіцыях «абсталяванне для лабараторый і кантрольна-вымяральныя прыборы» і «цацкі, стралковыя, спартыўныя тавары і ровары» склалі суму больш за 4 млн даляраў (4 691 тыс і 4 241 тыс даляраў). Прыкметна вырас экспарт у ЗША беларускай рыбнай прадукцыі (да 1 192 тыс даляраў), а экспарт кандытарскіх вырабаў дасягнуў рэкорду за дзесяць апошніх гадоў – 1 398 тыс даляраў.

Зрэшты, хутчэй за ўсё, на дадзены момант гэта мяжа экспансіі беларускай «кандытаркі» у ЗША. Больш за тое, чакаецца, што кандытарскі экспарт у ЗША прыкметна знізіцца. Першапачаткова і на працягу ўсіх апошніх гадоў пастаўкамі і дыстрыбуцыяй беларускіх цукерак і печыва на амерыканскі рынак займаліся структуры, падкантрольныя акцыянеру «Спартака» і «Камунаркі» Марату Новікаву. Пасля таго, як у канцы 2012 года, беларускія ўлады нацыяналізавалі гэтыя прадпрыемствы і пакінулі інвестара па за справаю, наўрад ці варта чакаць, што Новікаў будзе зацікаўлены ў далейшым прасоўванні беларускай кандытарскай прадукцыі ў ЗША.

Пастаўкі угнаенняў скараціліся да нуля

Страта рынкаў у ЗША - гэта сумная тэндэнцыя для многіх беларускіх экспарцёраў.

Да нуля скараціліся з 2009 года пастаўкі на амерыканскі рынак беларускіх угнаенняў, хоць, напрыклад, у 2004 годзе іх было адгружана на суму 100 млн, у 2005 і 2006 - на 126 млн у кожным, а ў 2007 годзе - на 187 млн даляраў. Апошняя пастаўка ўгнаенняў у ЗША была ў 2008 годзе і склала 69 млн даляраў.

Да 4 млн даляраў скараціўся экспарт тканін, хоць у 2006 годзе, напрыклад, айчынны легпрам змог прадаць там тавараў на суму большую за 15 млн даляраў. Яшчэ больш гнятлівая сітуацыя з пастаўкамі гатовага адзення, якога ў 2012 годзе ЗША імпартавалі з Беларусі на суму 600 тыс даляраў, тады як у пачатку 2000-х гадавыя пастаўкі даходзілі да 30-40 млн даляраў.

Яшчэ адна ніша, якая практычна страчана зараз - рынак трактароў. Яшчэ ў 2006-2008 гадах штогадовыя адгрузкі Мінскага трактарнага завода ў ЗША складалі да 20 млн даляраў. У 2012 годзе аб'ём паставак па гэтай пазіцыі склаў усяго 119 тыс даляраў.

Як беларусы губляюць амерыканскі рынак

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках