7 траўня 2024, aўторак, 10:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Салодкая палітычная вайна

55
Салодкая палітычная вайна

У адказ на ўвядзенне Крамлём эканамічных санкцый супраць Украіны, якая адмаўляецца ўступаць у Мытны саюз афіцыйны Кіеў выказаў гатоўнасць сесці за стол перамоваў і абмеркаваць праблемы, што ўзніклі.

З пачатку тыдня Роспотребнадзор абвясціў пра забарону на ўвоз у Расею прадукцыі чатырох украінскіх кандытарскіх фабрык карпарацыі Roshen (кіеўскай, вінніцкай, марыўпальскай і краменчугскай). Прычына - выяўленыя ў малочным шакаладзе бензапірэн ды іншыя шкодныя рэчывы. Аднак шмат хто ва ўкраінскай сталіцы перакананы, што абмежаванне РФ імпарту прадукцыі Roshen носіць палітычны характар і з'яўляецца сігналам усім украінскім прадпрымальнікам, якія працуюць на расейскім рынку, паведамляе Расейская служба радыё "Свабода".

Уладальнікам Roshen з'яўляецца ўкраінскі алігарх і палітык Пётр Парашэнка - даўні прыхільнік еўраінтэграцыі Украіны. Ягоная карпарацыя, акрамя чатырох украінскіх фабрык, аб'ядноўвае таксама Ліпецкую ў Расеі, Клайпедскую ў Літве, завод Bonbonetti Choco у Вугоршчыне. Прадукцыя экспартуецца ў краіны СНД, у краіны Балтыі, а таксама ў ЗША, Канаду, Нямеччыну ды Ізраіль.

Да канца тыдня аб магчымай адмове ад кандытарскай прадукцыі Roshen заявілі і партнёры Масквы ў МС - Беларусь і Казахстан, а таксама Таджыкістан, што, як мяркуюць экспэрты, толькі пацвярджае палітычную падкладку гэтай справы. Акрамя кандытарскай прадукцыі Расея ўжо адмовілася і ад украінскіх труб.

Пакуль улады Украіны толькі разводзяць рукамі ў сувязі з гандлёвымі санкцыямі паўночнай суседкі, правыя радыкалы з партыі «Братэрства» Дзмітрыя Карчынскага пачынаюць дзейнічаць. 2 жніўня яны атакавалі будынак «Сбербанка» Расеі ў Кіеве, закідаўшы яго шкляную вітрыну «кіеўскі» тартамі (іх таксама вырабляе Roshen).

Нацыяналісты заявілі: «Украінскія пірожныя Уладзіміру Пуціну - усё роўна, што палоній. Масква забараняе нашыя кандытарскія вырабы і не хоча, каб свабодны свет, флагманам якога з'яўляецца Украіна, асацыяваўся ў маскалёў з чымсьці салодкім».

Перад атакай яе ўдзельнікі нанеслі на тарты надпісы «Смерць маскалям», «Бандэра», «Братэрства» і «Палоній Пуціну». У банку заявілі, што не будуць звяртацца ў праваахоўныя органы, бо фінустанова ў выніку гэтай акцыі не пацярпела.

Між тым «Братэрства» запатрабавала ад украінскага прэзідэнта Віктара Януковіча адэкватнага адказу на «расейскую эканамічную агрэсію», заклікаўшы ў першую чаргу закрыць у краіне ўсё філіялы фінансавых устаноў Расеі.

Яшчэ адзін антырасейскі інцыдэнт адбыўся ў Адэсе. Бас-гітарыст амерыканскага панк-гурта Bloodhound Gung Джэрэд Хасэлхоф шакаваў гледачоў падчас канцэрту ў адэскім клубе «Ібіца» 31 ліпеня.

Музыка спачатку дастаў з-за кулісаў сцяг Украіны, які гледачы сустрэлі воплескамі, затым узяў расейскі сцяг і, пачуўшы негатыўныя воклічы, сказаў: «Толькі не кажаце Пуціну». Хасэлхоф расшпіліў штаны і засунуў сабе паміж ног расейскі трыкалор, а потым дастаў яго ззаду.

Відэаа, якое распаўсюдзілася ў сацсетках не пакінула раўнадушным міністра культуры Расеі Уладзіміра Мядзінскага. У сваім Twitter ён напісаў: «Пагутарыў з кіраўніцтвам Краснадарскага краю. Рок-гурт Bloodhound Gang пакуе валізкі. Выступаць гэтыя ідыёты на Кубані не будуць».

За здзек з расейскага сцяга Bloodhound Gang сапраўды забаранілі выступаць 2 жніўня на музычным фестывалі Kubana. Сам бас-гітарыст публічна прынёс прабачэнні за інцыдэнт, які адбыўся, патлумачыўшы свае паводзіны жаданнем дагадзіць усім і традыцыяй: «Усё, што сыходзіць са сцэны, ідзе праз штаны басіста».

Напісаць каментар 55

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках