7 траўня 2024, aўторак, 13:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Трабзонспор» паскардзіўся на менскае «Дынама» ва УЕФА

11
«Трабзонспор» паскардзіўся на менскае «Дынама» ва УЕФА

Турэцкі «Трабзонспор» у пісьмовым выглядзе звярнуўся ва УЕФА з нагоды арганізацыі першага матчу 3-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы з менскім «Дынама».

«Трабзонспор» выказаў незадаволенасць тым, што матч быў перанесены ў Берасце. У выніку камандзе давялося праехаць на 400 км далей ад Менска. Турэцкая старана выказала меркаванне, што выбар стадыёна, які знаходзіцца гэтак далёка ад сталіцы, менскім «Дынама» быў зроблены наўмысна. Мэта - стварыць неспрыяльныя ўмовы для спаборніка, паведамляе Football.by.

Таксама прадстаўнікі «Трабзонспор» у сваім звароце задаліся пытаннем аб тым, чаму УЕФА дазволіў праводзіць матч у горадзе без аэрапорта.

Турэцкая старана ў лісце апісала ўсе праблемы, якія паўсталі пры падарожжы ў Беларусь.

Нагадаем, што першая сустрэча скончылася перамогай туркаў (1:0). Гульня ў адказ адбудзецца 8 жніўня.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках