7 траўня 2024, aўторак, 13:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гомельскі лекар-траўматолаг заразіўся ў бальніцы гепатытам С

61
Гомельскі лекар-траўматолаг заразіўся ў бальніцы гепатытам С

Сяргею Малашанку, лекару-траўматолагу філіяла №8 цэнтральнай гарадской паліклінікі Гомеля тэрмінова трэба дарагое лячэнне ад гепатыту С, якім ён заразіўся ў паліклініцы.

Пра сваю хваробы 27-гадовы Сяргей дазнаўся ў красавіку гэтага года, калі, плануючы з жонкай цяжарнасць, з прафілактычнай мэтай здаў асноўныя аналізы. Пячоначныя ферменты ў лекара былі ў 30 разоў вышэйшыя за норму. Каб высветліць прычыну, былі зробленыя іншыя ўдакладняльныя аналізы. У выніку высветлілася, што ў Малашанкі - хранічны гепатыт С, піша «Брестская газета».

«Як лекар, уваходжу ў групу рызыкі ў гепатыце С, таму перыядычна нам робяць аналіз на маркеры гепатытаў. Апошні раз у снежні 2011 года гэты аналіз быў адмоўным. Гэта значыць інфікаваны я прыкладна цягам апошняга года, пасля пачатку працы ў паліклініцы. Гэты вірус перадаецца толькі праз кантакт з крывёю. Якіх-небудзь медыцынскіх умяшанняў, наведванняў стаматолага, пераліванняў крыві за гэты час у мяне не было. У мяне няма татуіровак, я не ўжываю наркотыкі. Гэта значыць выключаныя ўсялякія спосабы заражэння, акрамя як падчас сваёй прафесійнай дзейнасці, бо ў працэсе работы ўвесь час даводзіцца мець кантакт з крывёю, напрыклад, падчас апрацоўкі ды ўшывання ран, выдалення спіц з костак ды іншае», - распавядае Сяргей.

У сувязі з гэтымі падзеямі абследавалі на гепатыт і ягоную жонку. На шчасце, у яе вірус не выяўлены.

У некаторых людзей пасля інфікавання вірус нейкі час не выяўляе сябе пашкоджаннем пячоначных клетак і не выклікае запалення. У такім выпадку ёсць магчымасць пачакаць з лячэннем. У выпадку Сяргея працэс досыць актыўны і затрымліваць лячэнне вельмі небяспечна. Гэта пагражае фіброзам, цырозам і ракам пячонкі.

Адзіным прыдатным лячэннем пры гэтай форме захворвання і тыпу віруса з'яўляецца камбінаваная тэрапія пегеліраваннымі інтэрферонамі і рыбавірынам цягам 1 года. Кошт прэпаратаў на 4 тыдні на 9 чэрвеня складае каля 10.700.000 бел. руб. (блізу 1230 даляраў). Поўны курс абыдзецца ў 14 760 даляраў.

У Беларусі гэтыя прэпараты не выдаюцца дзяржавай бясплатна. Заробак Сяргея Малашанкі - блізу 400 даляраў.

«Неабыякава да маёй праблеме паставіліся калегі, за што я ім шчыра і вельмі моцна ўдзячны. Яны здолелі сабраць блізу 1 800 даляраў, што разам са сваім асабістым ашчадкам дазваляе набыць прэпараты на 2 месяцы лячэння. Дзякуючы гэтай дапамозе 11 чэрвеня я пачаў курс супрацьвіруснай тэрапіі. Перапыняць лячэнне нельга, інакш яно не толькі не дасць эфекту, але і разаўе ў віруса ўстойлівасць да гэтых прэпаратаў, што зробіць бескарысным наступнае ўжыванне гэтых прэпаратаў. Таму вымушаны звярнуцца па дапамогу да неабыякавых людзей, бо асабістыя фінансавыя магчымасці не дазваляюць самастойна даць рады гэтай праблеме», - кажа Сяргей.

Усе дакументы, якія пацвярджаюць дыягназ можна знайсці на сайце Сяргея Малашанкі.

Напісаць каментар 61

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках