7 траўня 2024, aўторак, 8:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Японскія баксёры перасягнулі дасягненне братоў Клічко

37
Японскія баксёры перасягнулі дасягненне братоў Клічко

Браты-баксёры Кокі, Даікі і Тамока Камеда з Японіі абагналі ўкраінцаў Віталя і Уладзіміра Клічко ў колькасці дзейных і былых чэмпіёнаў свету на адну сям'ю.

Увечары 1 жніўня 22-гадовы Тамокі Камеда перамог прадстаўніка Намібіі Паўлуса Амбунду і адабраў у таго тытул чэмпіёна свету паводле версіі WBO (Сусветная баксёрская арганізацыя) у вагавой катэгорыі да 53,5 кілаграмаў, піша Lenta.ru.

Кокі Камеда са снежня 2010 года носіць годнасць чэмпіёна свету паводле версіі WBA (Сусветная баксёрская асацыяцыя) у вазе да 53,5 кілаграмаў. Даікі Камеда з верасня да снежня 2011 года быў чэмпіёнам WBA ў вазе да 52,2 кілаграма. Аднак неўзабаве Даікі можа зноў здабыць пас. 3 верасня 2013 года ён правядзе двубой з чэмпіёнам свету паводле версіі IBF (Міжнародная федэрацыя бокса) мексіканцам Радрыгам Герэрам.

Акрамя Камеда больш за адзін тытул на сям'ю маюць браты Клічко. Віталь з 2008 года носіць тытул чэмпіёна свету паводле версіі WBC (Сусветная баксёрская рада). Уладзімір з'яўляецца чэмпіёнам свету паводле версіі WBO (з 2008 года), IBF (з 2006 года) і WBA (з 2011 года).

Фота: Shizuo Kambayashi/AP

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках