19 траўня 2024, Нядзеля, 3:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Жэліба: З-за расейскіх санкцый Беларусь страціць нашмат больш, чым $100 мільёнаў

17
Барыс Жэліба: З-за расейскіх санкцый Беларусь страціць нашмат больш, чым $100 мільёнаў

Расея будзе эканамічна ціснуць на Менск да таго часу, пакуль не выпусцяць Баўмгертнера.

Пра гэта заявіў эканаміст Барыс Жэліба, каментуючы сайту charter97.org забарону Расеі на ўвоз беларускай свініны.

«Вядома, прэтэнзіі Расеі да беларускай малочнай прадукцыі, скарачэнне паставак нафты, а цяпер забарона на ўвоз свініны з Беларусі з'яўляюцца накіраванымі мерамі, каб эканамічна націснуць на Беларусь, дзе толькі можна. Мэтай гэтага ціску з'яўляецца вызваленне з «амерыканкі» Баўмгертнера. Я думаю, што па дыпламатычных каналах Масква неаднаразова і наўпрост сказала Менску выпусціць генеральнага дырэктара «Уралкалію». Але рэакцыі беларускага боку не было», - адзначыў эксперт.

Навуковец дадаў, што таму Расея пачала выкарыстоўваць падобныя інструменты выхавання беларускага рэжыму.

«Што тычыцца Анішчанкі, то ўжо ходзяць анекдоты, маўляў, гэта не галоўны санітарны ўрач, а эканамічная зброя Расеі. Калі што, то адразу зводзяць з ланцужка Анішчанку. Я думаю, што гэта не апошнія меры з боку Расеі. Яны будуць нарастаць і будуць больш балючымі, калі Баўмгертнера не выпусцяць. Гэта сур'ёзныя пагрозы для беларускай эканомікі, і Менску трэба аднесціся да гэтага больш уважліва. Беларускія ўлады падлічылі, што «Беларуськалій» панёс страты не менш за 100 мільёнаў даляраў з-за выхаду «Уралкалію» з Беларускай калійнай кампаніі. Але я думаю, што ў выніку тых санкцый, якія прыменіць Расея, Беларусь можа страціць нашмат больш», - упэўнены Барыс Жэліба.

Нагадаем, з сённяшняга дня расейскія ўлады забаранілі пастаўкі свіней і прадукцыі свінагадоўлі з Беларусі. Раней Расея знайшла парушэнні ў беларускай малочнай прадукцыі.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках