19 траўня 2024, Нядзеля, 13:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Восень прыйдзе па раскладзе

6
Восень прыйдзе па раскладзе

Верасень стартуе ў Беларусі прахалодным і няўстойлівым надвор'ем.

У суботу, 31 жніўня, умовы надвор'я ў краіне будзе вызначаць вобласць паніжанага атмасфернага ціску, па ўсходзе рэспублікі захаваецца ўплыў франтальнага падзелу. Ноччу па ўсходняй палове рэспублікі, днём на большай частцы тэрыторыі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі згусціцца туман. Вецер паўночна-заходні ўмераны. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +6.. +13°С, максімальная днём +16.. +23°С, піша pogoda.by.

Каляндарная восень стартуе няўстойлівым надвор'ем.

У нядзелю, 1 верасня, праз тэрыторыю Беларусі чакаецца перамяшчэнне атмасфернага фронту з Заходняй Еўропы. Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах утворыцца туман. Вецер заходні, паўночна-заходні ўмераны, днём па захадзе - парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +7.. +13°С, па захадзе да +15°С, максімальная днём +16.. +22°С.

У панядзелак, 2 верасня, рэспубліка будзе знаходзіцца пад уплывам вільготных паветраных мас паўночнаатлантычнага паходжання. Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Вецер заходняй чвэрці ўмераны, днём па захадзе - парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +5.. +11°С, максімальная днём +12.. +18°С.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках