Зміцер Дашкевіч і Наста Палажанка абвянчаліся
59- 31.08.2013, 14:02
- 41,273
Былы палітвязень і яго жонка асвяцілі свой шлюб у царкве.
Раней яны распісаліся ў турме, дзе Зміцер Дашкевіч адбываў больш за 2,5 гады пазбаўлення волі за ўдзел у апазіцыйнай дзейнасці.
Як стала вядома сайту charter97.org, вянчанне адбылося ў царкве хрысціян веры евангельскай «Ян Прадвеснік» у Менску.
Лідэр «Маладога Фронту» выйшаў на волю 28 жніўня.
Фота: Борис Горецкий