5 траўня 2024, Нядзеля, 12:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы Польшчы напісалі арыштаванаму ксяндзу Лазару

8

Дзясяткі лістоў адправілі ксяндзу Уладзіславу Лазару беларусы Варшавы, Познані і Кракава.

Акцыю, якую арганізаваў «Звяз для дэмакратыi ў Беларусі», падтрымалі таксама і ў іншых краінах Еўропы - Нарвэгіі, Чэхіі і Швецыі. Са слоў аднаго з арганізатараў, Анатоля Міхнаўца, да яе ў найбліжэйшай будучыні далучацца і прадстаўнікі беларускай дыяспары з Францыі, Бэльгіі і ЗША. У інтэрв'ю сайту charter97.org ён заявіў, што тэму арышту ксяндза Уладзіслава Лазара трэба ўзнімаць на сустрэчах з заходнімі палітыкамі для таго, каб дамагацца ягонага вызвалення.

Пробашч парафіі Спаслання Святога Духа ў Барысаве быў арыштаваны і змешчаны ў следчы ізалятар КДБ.

Пра гэта стала вядома ў канцы мінулага тыдня, пасля таго, як Лукашэнка заявіў аб затрыманні супрацоўніка беларускіх спецслужбаў, які нібыта працаваў на замежныя дзяржавы праз прадстаўнікоў каталіцкай царквы.

Каталіцкая царква ў Беларусі афіцыйна пацвердзіла факт арышту ксяндза. Перамовамі ў справе святара займаецца пасол Ватыкана Клаўдыё Гуджэроці. КДБ таксама не зняпраўджвае арышт Уладзіслава Лазара, але больш ніякай інфармацыі не дае. І пакуль тут няма яснасці, краіна можа займець новы паказальны шпіёнскі працэс.

Вікторыя Сцяпановіч, Беларускае Радыё Рацыя
Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках