5 траўня 2024, Нядзеля, 23:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БРСМ зоймецца аднаўленнем праваслаўных храмаў

60
БРСМ зоймецца аднаўленнем праваслаўных храмаў

Актывісты Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі возьмуць удзел у работах рэканструкцыі праваслаўных храмаў.

Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе БРСМ.

Пералік аб'ектаў для працоўных акцый маладых людзей вызначаецца моладзевымі арганізацыямі супольна з Беларускай праваслаўнай царквой. Акрамя таго, плануецца распрацаваць новыя турыстычныя маршруты ў месцах адноўленых святынь.

Мэта акцыі, як растлумачылі ў прэс-службе праўладнай арганізацыі, - знаёмства моладзі з духоўнай і культурнай спадчынай Беларускай праваслаўнай царквы, захаванне і папулярызацыя традыцый праваслаўнага хрысціянства, выхаванне і развіццё ў маладога пакалення духоўна-маральных вартасцяў.

Акцыя «Аднаўленне святынь Беларусі» працягнецца да снежня 2013 года. Арганізатарамі выступаюць ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», ГА «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя», Беларуская праваслаўная царква, ДУ «Беларускі культурны цэнтр духоўнага Адраджэння».

Напісаць каментар 60

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках