5 траўня 2024, Нядзеля, 22:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эколагаў, што распавялі пра «лецішча Пуціна», прысудзілі да вялікіх тэрмінаў

46
Эколагаў, што распавялі пра «лецішча Пуціна», прысудзілі да вялікіх тэрмінаў

У Геленджыку да вялікіх тэрмінаў прысудзілі эколагаў, якія расследавалі незаконнае будаўніцтва ў Краснадарскім краі.

Суд прызнаў чацвярых супрацоўнікаў мясцовага праваабарончага цэнтра вінаватымі ў махлярстве і прызначыў ад 8 да 13 гадоў строгага рэжыму. Пры гэтым самі падсудныя сцвярджалі, што ў следчым ізалятары іх катавалі, а ўсе довады сфальшавалі, перадае «Эхо Москвы». А суддзя аператыўным работнікам паверыў на слова.

Геленджыцкі праваабарончы цэнтр - грамадская арганізацыя, якая існавала аж да 20 лютага 2012 года, калі яе лідэры былі арыштаваныя. Яна, у прыватнасці, займалася расследаваннем будаўніцтва так званых «лецішчаў Пуціна і патрыярха». Цяпер суд прысудзіў чатырох актывістаў - Зуфара Ачылава, Уладзіміра Іванова, Валерыя Семяргея і Гагіка Аванесяна. Паводле вэрсіі суда, за сваё неўмяшанне яны нібыта атрымалі два мільёны ад забудоўшчыка, што парушыў закон.

Самі праваабаронцы віны не прызнаюць і спадзяюцца на перагляд пастановы ў вышэйшых інстанцыях. З іхных слоў, яны прадстаўлялі інтарэсы аднаго з мясцовых жыхароў, побач з домам якога з парушэннем шэрагу нормаў вялося будаўніцтва. Першапачаткова супрацоўнікі цэнтра правялі некалькі акцый пратэсту, а затым яны здолелі ўкласці з забудоўшчыкам замірэнчае пагадненне: пацярпелы сусед атрымліваў кампенсацыю, а наўзамен адмаўляўся ад пазову з патрабаваннем зруйнаваць будынак. Аператыўнікі правялі затрыманне як раз у той момант, калі стораны сустрэліся, каб уладзіць канфлікт. Пры гэтым самі праваабаронцы сцвярджаюць, што грошы яны ў руках не трымалі: іх нібыта паклалі тварам у падлогу, а затым проста пасыпалі зверху святлявым парашком, піша NEWSru.com.

Прызнальныя паказанні ж пасля з іх выбівалі катаваннямі. Грамадская назіральная камісія кантролю за забеспячэннем правоў чалавека ў месцах прымусовага ўтрымання правяла праверку, знайшоўшы ў арыштаваных гематомы і сляды ад апёкаў. Кубанскі ж Следчы камітэт у распачынанні крымінальнай справы адмовіў «за адсутнасцю складу злачынства».

Старшыня праваабарончага цэнтра Уладзімір Іваноў атрымаў 13 гадоў пазбаўлення волі, юрыст цэнтра Зуфар Ачылаў - 11 гадоў, Гагік Аванесян і Валерый Семяргей - па 8 гадоў. Усе яны прысуджаныя да адбывання пакарання ў калоніі строгага рэжыму. Апэляцыя на прысуд прызначаная ў Краснадарскім краёвым судзе на 8 жніўня.

Фота: Іван Шукшын

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках