Азаранка верне статус другой ракеткі свету
32- 4.08.2013, 14:41
- 17,151
Беларуская тэнісістка 5 жніўня зрушыць расейку Марыю Шарапаву з другога радка рэйтынгу WTA
Вікторыя Азаранка, якая падолела сёння сербку Ану Іванавіч і выйшла ў фінал турніру ў Карлсбадзе, забяспечыла сабе вяртанне на другі радок рэйтынгу. Гэты вынік дазволіць ёй абыйсці Марыю Шарапаву ў рэйтынгу WTA, піша «Прессбол».
Спаборніцай беларускі ў фінальным двубоі турніру стане пераможца іншай паўфінальнай пары аўстралійка Саманта Стосур, якая перамагла французку Віржыні Разано - 7:6, 6:3.