5 траўня 2024, Нядзеля, 21:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крысціян Абода: Менскае «Дынама» заблакавала мой заробак

8
Крысціян Абода: Менскае «Дынама» заблакавала мой заробак

Паўабаронца менскага «Дынама» Крысціян Абода распавёў аб аднаўленні пасля траўмы і паведаміў пра жаданне вярнуцца ў склад менчукоў.

«У мяне была траўма. Гэта здараецца з шмат якімі футбалістамі. Я папрасіў клуб адпусціць мяне на лячэнне ў Італію. На што мне адказалі: «Не. У цябе нічога няма. Траўма несур'ёзная». Я сказаў свайму агенту, каб ён адправіўся ў Менск на перамовы з «Дынама».

Вынік? У клубе сказалі, што яны блакуюць мой заробак на час лячэння. Для мяне гэта нармальна, бо мая мэта - вярнуцца на поле як мага хутчэй.

Цяпер пасля чарговых працэдур для аднаўлення з маім агентам мы адправімся ў Менск.

Кіраўніцтва «Дынама» выдатна ведала, дзе я знаходжуся. Я нікуды не знікаў. І тая дзіўная гісторыя з прастытуткамі. Гэта ўсё выдумка журналістаў. Напраўду я проста сустрэў свайго сябра са знаёмымі дзяўчатамі. Вось і ўсё.

Я вельмі злосны тады быў. Бо за ўсё жыццё я нават не выкурыў цыгарэту, не кажучы ўжо пра марыхуану. Менскае «Дынама» як адразу даведалася пра тую гісторыю, сказала зрабіць мне спецыяльны тэст, каб даведацца, ці сапраўды я палю. Я з радасцю прайшоў гэтую працэдуру, здаў аналіз крыві. Неўзабаве будуць вынікі.

Я хачу вярнуцца ў Менск, гуляць у футбол. Бо я для гэтага пераходзіў у «Дынама». Каб зноў выйсці на свой ранейшы ўзровень», - цытуе Абода Goals.by спасылкай на La Gazzetta dello Sport.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках