5 траўня 2024, Нядзеля, 16:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве прэзентавалі кнігу «Справа Бяляцкага»

3
У Маскве прэзентавалі кнігу «Справа Бяляцкага»

У Дзень салідарнасці з беларускай грамадзянскай супольнасцю ў Маскве правялі «круглы стол», фотавыставу, падпісвалі паштоўкі зняволенаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму, які быў арыштаваны роўна 2 гады таму.

На сустрэчу ў залу на тэрыторыі маскоўскага Дызайн-заводу «Флакон» прыйшло блізу 50 чалавек - праваабаронцы з Міжнароднай назіральнай місіі правоў чалавека ў Беларусі, Моладзевага праваабарончага руху, палітолагі, журналісты, студэнты, прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Маскве.

На пачатку імпрэзы журналіст «Радыё Свабода» Валер Каліноўскі прадставіў кнігу «Справа Бяляцкага», якая выйшла ў серыі «Бібліятэка Свабоды», распавёў пра гісторыю яе стварэння, зачытаў урывак з часткі пра арышт Алеся, зачытаў апошні ліст Бяляцкага з Бабруйскай турмы:

«У мяне пакуль што ўсё ў асноўным па-старому. Хутка будзе ўжо два гады майго «навучання ў народным універсітэце». Адная мая знаёмая пісала (яна праваабаронца з Пецярбурга), што пасля першага года час пойдзе хутчэй. Яна не памылілася. Сапраўды, другі год праляцеў значна хутчэй першага. Ну і добра. Быў ён клопатным, але для мяне не пустым. Дзіўна, але адчуваю сябе на сваім месцы», - напісаў Алесь 23 ліпеня.

Вядучы навуковы супрацоўнік Цэнтра комплексных еўрапейскіх і міжнародных даследаванняў НДУ «Вышэйшая школа эканомікі» Андрэй Суздальцаў адзначыў, што два гады ў турме - крытычны для зняволенага час, пасля яго ў грамадстве можа назірацца прывыканне да яго статусу зняволенага.

Падчас публічнай дыскусія на тэму «Ці стане Расея Беларуссю?» прагучала шмат параўнанняў сітуацыі ў Беларусі і Расеі, ацэнак рэакцыі на іх міжнароднай супольнасці, парад, што рабіць грамадзянскай супольнасці, каб станоўча ўплываць на сітуацыю з правамі чалавека ў абедзвюх краінах.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках