Азаранка знялася з турніру ў Таронта з-за траўмы
24- 5.08.2013, 10:26
- 9,172
Беларуска Вікторыя Азаранка не згуляе на турніры ў Таронта. Прычынай такога рашэння называецца траўма спіны.
«Я вельмі засмучаная тым, што не змагу згуляць у Таронта - я ведаю, наколькі гэта важны турнір, таму і дадала яго ў свой расклад», - цытуе спартсменку NY Times.
Гэта дазволіла расеянцы Святлане Кузняцовай, якая саступіла ў фінале кваліфікацыі Ларын Дэвіс, трапіць у асноўную сетку. У першым крузе яна зноў згуляе з Дэвіс, піша goals.by.
Нагадаем, у фінале турніру ў Карлсбадзе беларуская тэнісістка прайграла Саманце Стосур.