2 траўня 2024, Чацвер, 21:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Равяку і Лабковіча вызвалілі праз памылку ў пратаколе

15
Равяку і Лабковіча вызвалілі праз памылку ў пратаколе

(абноўлена - 18:05) Суддзі адправілі пратаколы, складзеныя міліцыяй, на дапрацоўку.

Таццяна Равяка і Уладзімір Лабковіч былі затрыманыя сёння ўдзень у Менску. Супрацоўнікі праваабарончага цэнтра «Вясна» раздавалі паштоўкі з выявай Алеся Бяляцкага на плошчы Якуба Коласа ў Менску.

Прыкладна а 12.20 іх затрымалі супрацоўнікі міліцыі каля ЦУМа. Таццяну Равяку (на фота) і Уладзіміра Лабковіча, як паведаміла сайту charter97.org праваабаронца Наста Лойка, даставілі ў РУУС Савецкага раёна. Там на іх былі складзеныя пратаколы паводле артыкула 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Разгледзеўшы адміністрацыйны пратакол, складзены міліцыяй у дачыненні да Таццяны Равякі, суддзя Марына Фёдарава адправіла яго на дапрацоўку. Равяка была вызваленая з-пад варты. Аналагічную пастанову ў дачыненні да Уладзіміра Лабковіча прыняў суддзя Дзмітрый Паўлючэнка.

Нагадаем, учора прайшло два гады з дня арышту кіраўніка праваабарончага цэнтра «Вясна». Алесь Бяляцкі быў узяты пад варту 4 жніўня 2011. Праз некалькі месяцаў суд прызнаў яго вінаватым ва ўтойванні даходаў у асабліва буйной суме і прысудзіў да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Падставай для крымінальнага пераследу Бяляцкага стала наяўнасць у яго рахункаў у банках Літвы і Польшчы. Грошы, што паступалі на іх, выкарыстоўваліся для праваабарончай дзейнасці. Цяпер Бяляцкі адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі №2 Бабруйска.

У гадавіну арышту праваабаронцы адбыліся акцыі ў ягоную падтрымку як у Беларусі, так і ў шмат якіх краінах свету.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках