2 траўня 2024, Чацвер, 23:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы навучыліся здабываць мяса з прабіркі (Відэа)

22

Галандскім навукоўцам здолелі з камлёвых клетак каровы вырасціць невялікі стэйк.

Яны ўпэўненыя: гэта толькі пачатак, і ўжо хутка такое сінтэзаванае мяса з'явіцца на паліцах многіх супермаркетаў, паведамляе BBC.

Першы ў свеце сінтэзаваны ў лабараторыі гамбургэр, які быў паказаны ў панядзелак на прэс-канферэнцыі ў Лондане, з'яўляецца часткай праекта, што фінансуецца адным са стваральнікаў амерыканскай карпарацыі Google Сяргеем Брынам.

Навукоўцы даследчага інстытута Нідэрландаў ператварылі клеткі каровы ў цяглічную масу і зрабілі з яе катлету.

На гэты навуковы праект было выдаткавана 215 тысяч фунтаў стэрлінгаў.

Навукоўцы кажуць, што гэтая тэхналогія можа дазволіць зменшыць кошт вырабу мяса.

Са слоў Брына, калі даследаванне будзе мець поспех, то яно можа змяніць свет.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках