19 красавiка 2024, Пятніца, 13:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: скандальнае «аблічча» беларускай міліцыі

262

Інспектарка ў справах непаўналетніх РУУС Ленінскага раёна Менска апублікавала свае шчырыя фота.

Першымі звярнулі ўвагу на іх украінскія блогеры. Адкрытая фотасесія жыхаркі Менска Ілоны Уладзіміраўны, месцам працы якой у запісе сацыяльнай сеткі «Вконтакте» пададзенае РУУС Ленінскага раёна беларускай сталіцы, прыцягнула ўвагу нават некаторых СМІ суседняй краіны.

Новая зорка байнэту нарадзілася ў 1990 годзе і ўжо скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт. У РУУС яна займае пасаду інспектара ў справах непаўналетніх.

Пасля з'яўлення інфармацыі пра яе ў СМІ, супрацоўніца міліцыі выдаліла частку фатаграфій, аднак кампенсавала гэта перапіскай з карыстальнікамі, якія выказвалі сваё здзіўленне з нагоды фотасесіі. Ілона Уладзіміраўна практычна ў кожным сваім допісе грубіяніла людзям і абражала іх.

Напісаць каментар 262

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках