1 траўня 2024, Серада, 12:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхарка ААЭ пабіла рэкорд па колькасці парушэнняў ПДР

9
Жыхарка ААЭ пабіла рэкорд па колькасці парушэнняў ПДР

28-гадовая хатняя гаспадыня завінавацілася 253 тысячы даляраў за больш чым 1,5 тысячы парушэнняў.

Жыхарка ААЭ, якую мясцовыя паліцэйскія называюць «кіроўца-ліхач», за апошнія пяць гадоў завінавацілася ім амаль 1 млн драхмаў (253 тысячы даляраў), не выплаціўшы штрафы за 1551 парушэнне правілаў дарожнага руху, паведамляе 7 Days in Dubai.

«Яна злосны парушальнік ПДР, ёй вельмі падабаецца хуткая язда», - распавёў Заід Ахмед, кіраўнік транспартнай пракуратуры ў эміраце Рос-эль-Хайма, дзе жыве 28-гадовая жанчына-кіроўца, піша bfm.ru.

Паводле яго даных, амаль палову парушэнняў ПДР яна здзейсніла ў горадзе Дубай, іншыя ў Абу-Дабі, Рос-Аль-Хайме і Аджмане. «Мы цалкам выпадкова выявілі, што яна здзейсніла такую колькасць парушэнняў, калі ў дэпартаменце транспарту і патрулявання шукалі ў базе дадзеных кіроўцаў з пратэрмінаванымі правамі», - сказаў пракурор, дадаўшы, што гэта рэкордная колькасць парушэнняў ПДР, якія калі-небудзь здзяйсняліся жанчынай у ААЭ . Ён таксама адзначыў, што жанчына, якая ў цяперашні час нідзе не працуе і з'яўляецца хатняй гаспадыняй, не падаўжала правы кіроўцы з 2009 года.

Па дадзеных 7 Days in Dubai, сама жанчына-кіроўца адмаўляе сваю віну.

Раней СМІ пісалі пра іншага злоснага парушальніка ПДР, на гэты раз у Расеі: у Варонежы 76-гадовы аўтамабіліст атрымаў 233 штрафных квітанцыі за парушэнні правілаў дарожнага руху ў адным і тым жа месцы. Прадстаўнікі судовай інстанцыі звярнулі на правапарушальніка ўвагу пасля таго, як сума яго неаплачаных штрафаў вырасла да 62 тысяч рублёў. Кіроўца красовера Mitsubishi Outlander не стаў адмаўляць сваю віну і ў поўным аб'ёме аплаціў штрафныя квітанцыі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках