1 траўня 2024, Серада, 8:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кінатэатр «Беларусь» зладзіць усяночную

10
Кінатэатр «Беларусь» зладзіць усяночную

Першы ў краіне мультыплекс «Беларусь» рыхтуе для кінаманаў усяночную.

Шоў «Ноч кіно», якое стала ў Менску добрай традыцыяй, пройдзе ў шматзальным кінатэатры 16-17 жніўня, паведамілі БелТА ва УП «Кінавідэапракат» Менгарвыканкама.

У праграме - навінкі 2013-га. Гледачы ўбачаць самы паспяховы анімацыйны праект года - сіквел «Гадкі Я 2» пра геніяльнага Гру, яго трох прыёмных дачок і пацешных памагатых мін'ёнаў, камедыю «Мы - Мілеры» пра няўдачлівага наркадылера і трылер «Параноя» пра супрацьстаянне тэлекамунікацыйных карпарацый.

Акрамя начных праглядаў наведвальнікаў чакае выступленне кавер-бэнда, конкурсы, розыгрышы прызоў і падарункавых сертыфікатаў, прафесійныя фотасесіі. Пачатак праграмы ў 23.00. Кошт кінасеанса на ўсю ноч - ад Br200 тыс.

Начныя кінапрагляды практыкаваліся ў Менску і раней. Так, у 2002 годзе летам можна было яшчэ раз схадзіць на фільм у 22.40. У 2006 годзе эксперыментальны праект рэалізаваў кінатэатр «Цэнтральны» - тут паказы пачыналіся ў 1.00, 3.00 і 5.00. Пасля паўночы дэманстраваліся фільмы з асноўнага рэпертуару. У гэтым годзе арганізатары пайшлі далей - прапанавалі менчукам правесці ў кіназалах усю ноч па адным квітку. У чэрвені «Ноч кіно» праводзіў кінатэатр «Мір», у ліпені паказ быў арганізаваны ў Доме кіно.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках