1 траўня 2024, Серада, 4:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Турбофильм» і rutor сталі першымі «ахвярамі» антыпірацкага закона

20
«Турбофильм» і rutor сталі першымі «ахвярамі» антыпірацкага закона

Маскоўскі гарадскі суд упершыню з моманту ўступлення ў сілу антыпірацкага закона абмежаваў па патрабаванні праваўладальніка доступ да нелегальнага відэакантэнту.

Пра гэта паведамляецца на сайце суда, піша Lenta.ru.

Суд задаволіў скаргу ЗАТ «Сейчас», якая валодае інтэрнэт-відэапарталам now.ru, у дачыненні да сайтаў rutor.org і turbofilm.tv. Кампанія папрасіла абмежаваць доступ да тэлесерыялаў «Інтэрны», «Саша, Таня», «Універ. Новы інтэрнат», неліцэнзійныя копіі якіх былі размешчаныя на адкрытым торэнт-трэкеры rutor.org, і да першых чатырох сезонаў серыяла «Камп'ютаршчыкі» («The IT Crowd»), размешчанага на відэапартале «Турбофильм».

ЗАТ «Сейчас» падала дакументы, якія пацвярджаюць свае выключныя правы на распаўсюджванне гэтых серыялаў у Сетцы і доказы іх выкарыстання на rutor.org і turbofilm.tv. Згодна з законам, праваўладальнік на працягу 15 дзён павінен падаць пазоў па абароне сваіх маёмасных інтарэсаў, і дзеянне блакавання будзе падоўжанае да вынясення рашэння па гэтым пазове. У адваротным выпадку, доступ да вышэй пералічаных серыялаў на rutor.org і turbofilm.tv можа быць адкрыты.

Раней ЗАТ «Сейчас» ужо звярталася з патрабаваннем абмежаваць доступ да серыялаў на сайтах rutor.org і turbofilm.tv, аднак тады не была прадастаўленая неабходная дакументацыя.

Закон аб абароне інтэлектуальных правоў у інтэрнэце ўступіў у сілу 1 жніўня. Пакуль ён распаўсюджваецца толькі на відэапрадукцыю, аднак Міністэрства культуры ўжо падрыхтавала праект, які распаўсюджвае барацьбу з анлайн-пірацтвам на астатнія аб'екты аўтарскіх і сумежных правоў - музыку, тэксты, фатаграфіі і іншае. Згодна з законам, праваўладальнік мае права дамагчыся дасудовага абмежавання доступу да нелегальнага кантэнту. Раскамнадзор па патрабаванні праваўладальніка і санкцыі суда павінен абавязаць уладальніка сайта заблакаваць доступ да спрэчных матэрыялаў, у выпадку, калі той адмовіцца, гэта абавязаны зрабіць правайдэр.

Першая скарга па антыпірацкаму закону была пададзеная Дыстрыбутарскай кампаніяй «Кино без границ» супраць «Вконтакте» з-за некалькіх фільмаў, размешчаных у сацыяльнай сетцы. Масгарсуд адхіліў прашэнне, паколькі «Кино без границ» не прадставіла доказаў, што правы на спрэчныя фільмы належаць менавіта ёй.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках