1 траўня 2024, Серада, 5:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падатак на зямлю з даўгабудам павялічаць у пяць разоў

18
Падатак на зямлю з даўгабудам павялічаць у пяць разоў

Улады прапаноўваюць ў 2014 годзе павялічыць у 5 разоў стаўкі падатку на зямельныя ўчасткі, занятыя аб'ектамі незавершанага будаўніцтва.

Гэта прапанова ўтрымліваецца ў праекце змяненняў і дапаўненняў у Падатковы кодэкс, які распрацавала Міністэрства фінансаў Беларусі. Ён апублікаваны для грамадскага абмеркавання на яго афіцыйным сайце.

Каэфіцыент стаўкі на зямельныя ўчасткі, на якіх знаходзяцца аб'екты звышнарматыўнага незавершанага будаўніцтва прапануецца павялічыць з 2 да 10. Такія каэфіцыенты могуць прымяняцца да стаўкі зямельнага падатку на ўчасткі, размешчаныя на землях сельскагаспадарчага прызначэння, у населеных пунктах, землях садаводчых таварыстваў і дачных кааператываў, землях ляснога фонду, а таксама на землях прыродаахоўнага, рэкрэацыйнага і гісторыка-культурнага прызначэння. Павышаныя каэфіцыенты могуць таксама прымяняцца на тэрыторыях, занятых аб'ектамі прамысловасці, транспарту, сувязі, энергетыкі і іншага прызначэння.

Міністэрства фінансаў хоча надзяліць правам павялічваць стаўкі падатку на нерухомасць па капітальных будынках, якія абласным і Менскім гарадскім Саветамі «дэпутатаў» уключаныя ў пералік аб'ектаў, якія неэфектыўна выкарыстоўваюцца. Іх можна будзе павялічваць у 10 разоў.

Спісы аб'ектаў, якія неэфектыўна выкарыстоўваюцца, штогод складаюцца аблсаветамі або па іх даручэнні аблвыканкамамі і Менгарвыканкамам у парадку, устаноўленым беларускім урадам. У цяперашні час абласныя саветы і Менгарсавет могуць павышаць стаўкі падатку па такіх аб'ектах не больш чым у 5 разоў.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках