1 траўня 2024, Серада, 1:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі канал распавёў пра Беларускі Свабодны тэатр (Відэа)

2

Сюжэт пра падпольны тэатр з Беларусі выйшаў на ўкраінскім тэлеканале навінаў «24».

Беларуская ўлада спрабуе разагнаць адзіны ў краіне незалежны тэатр. Акцёры вымушаныя працаваць падпольна, а яго галоўны рэжысёр хавацца за мяжой, каб не загрымець за краты, паведамляе тэлеканал навінаў «24».

Беларускі свабодны тэатр працуе з сакавіка 2005 года. З 2007 трупа арандуе аднапавярховы паўразбураны дом на ўскраіне Менска.

Ніякай падтрымкі з боку ўлады няма, больш за тое, дзе можна - там чыноўнікі ўстаўляюць палкі ў колы. Бо тэатр закранае далікатныя тэмы: дыктатура, чалавечая абмежаванасць... Абвастрэнне ў адносінах з уладай пачалося калі ў 2010-м падчас прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі тэатралы ўслых загаварылі пра самавольства рэжыму Лукашэнкі.

Афіцыйная беларуская прэса аб свабодным тэатры - ні слова, афішы таксама забароненыя. Даведацца пра спектакль можна хіба што праз знаёмых.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках