1 траўня 2024, Серада, 13:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баранавіцкім сем'ям адмаўляюць у прыватызацыі жылля

5
Баранавіцкім сем'ям адмаўляюць у прыватызацыі жылля

Асноўнай прычынай адмоваў стала незаконная перапланіроўка дзяржаўных кватэр наймальнікамі.

Як паведамілі intex-press у КУРЭП «ЖРЭУ г. Баранавічы», у 2013 годзе ў прыватызацыі жылля было адмоўлена па 18 заявах, у 2012 - па 24-ох. Амаль усе адмовы былі звязаныя з немагчымасцю правядзення ацэнкі кошту жылля, таму што ў кватэры была зробленая самавольная перапланіроўка. Толькі ў адным выпадку наймальнікам адмовілі ў прыватызацыі, таму што кватэра, у якой яны пражываюць, апынулася службовай.

Усяго з пачатку 2013 года гараджане падалі 1529 заяваў на прыватызацыю жылля - амаль у 6 разоў больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Варта таксама адзначыць, што большасць заяваў - 1109 - жыхары Баранавічаў падалі ў апошнія два месяцы.

Ажыятаж вакол прыватызацыі жылля пачаўся ў пачатку лета, калі Міністэрства ЖКГ расказала, што ў Беларусі рыхтуецца ўказ аб пераводзе непрыватызаваных і службовых кватэр у разрад арэндных. Адпаведны законапраект на сённяшні дзень знаходзіцца на ўзгадненні ў прэзідэнта.

На працягу года пасля прыняцця гэтага закона жыхары маюць права прыватызаваць сваё жыллё, тлумачаць у Міністэрстве ЖКГ. Калі жыхары ад гэтага адмовяцца, кватэру перавядуць у ранг арэнднага жылля, за карыстанне якім акрамя камуналкі яны будуць плаціць арэндную плату. Калі ж жыхары не гатовыя ні прыватызаваць жыллё, ні плаціць за яго карыстанне, кватэра стане жыллём сацыяльнага карыстання, прыватызаваць якое ўжо будзе нельга.

Па дадзеных Міністэрства ЖКГ, у Беларусі налічваецца каля 390 тысяч непрыватызаваных кватэр - прыкладна 15% ад усяго жылля. У Баранавічах дзяржаўных кватэр прыкладна 6,8 тысячы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках