1 траўня 2024, Серада, 6:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бяляцкаму дазволілі прадуктовую перадачу

9
Бяляцкаму дазволілі прадуктовую перадачу

Зняволенаму кіраўніку «Вясны» Алесю Бяляцкаму дазволілі перадаць харчовую перадачу.

Палітзняволенаму кіраўніку Праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесю Бяляцкаму сёння, 7 жніўня, была перададзеная першая ў гэтым годзе харчовая перадача. Раней, 6 траўня 2013 года, жонка праваабаронцы Бяляцкага наведала выпраўленчую калонію Бабруйска № 2, дзе праваабаронца знаходзіцца з лютага 2012 года, для таго, каб перадаць яму прадуктовую перадачу. Аднак супрацоўнікі калоніі паведамілі, што ў сакавіку 2013 года ў выніку накладзеных спагнанняў Алеся Бяляцкага пазбавілі права на атрыманне прадуктовых перадач яшчэ на 6 месяцаў, піша ПЦ «Вясна».

Нагадаем, што з сакавіка па чэрвень 2012 года Алесь Бяляцкі атрымаў тры вымовы, адна з якіх прывяла да страты права наведвання. Пасля трох вымоў, у чэрвені 2012 года праваабаронца быў названы «злосным парушальнікам», што прывяло да пазбаўленні яго права на амністыю 2012 за эканамічныя злачынствы. У жніўні 2012 года ён атрымаў яшчэ дзве вымовы за нязначныя парушэнні рэжыму. Усяго палітвязень быў пазбаўлены перадач амаль на 8 месяцаў.

Па словах жонкі зняволенага праваабаронцы Наталлі Пінчук, «гэта першая ў гэтым годзе паўнавартасная перадача вагой у 30 кілаграмаў. У ёй прадукты харчавання, ежа, якая падабаецца Алесю, і што асабліва важна - свежая гародніна».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках