1 траўня 2024, Серада, 2:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія гандбалісты перамаглі чэмпіёнаў Расеі

34
Беларускія гандбалісты перамаглі чэмпіёнаў Расеі

Гандбалісты менскага «Дынама» сёння перамаглі ў паўторным таварыскім матчы чэмпіёнаў Расеі «Чэхаўскіх мядзведзяў».

На пляцоўцы Рэспубліканскага цэнтра алімпійскага рэзерву чэмпіёны Беларусі падолелі гасцей з лікам 35:27 (17:13). Самым выніковым у складзе менчукоў апынуўся Дзяніс Рутэнка, у актыве якога 12 закінутых мячоў. Напярэдадні, у першым спарынгу, расейская каманда перамагла з лікам 31:27, піша БелТА.

Свой наступны кантрольны двубой дынамаўцы правядуць таксама ў Менску 11 жніўня супраць украінскага клуба ЗТР з Запарожжа. Пасля гэтага падапечныя славенскага настаўніка Барыса Дзеніча адправяцца на турніры ў Францыю і Нямеччыну, а затым возьмуць удзел у кваліфікацыйным турніры Лігі чэмпіёнаў у славацкім Прэшаве. У паўфінале 31 жніўня менчукі сустрэнуцца з грэцкім АЕКам з Афін, а затым, у выпадку перамогі, 1 верасня згуляюць з пераможцам іншай паўфінальнай пары - «Татран» (Прешаў, Славакія) - «Бешыкташ» (Стамбул, Турцыя). У мінулым сезоне «Дынама» ўпершыню прабілася ў 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках