23 красавiка 2024, aўторак, 21:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Члена ЦВК знайшлі забітай ва ўласнай кватэры

258

Цела члена Цэнтрвыбаркама Святланы Хіневіч з нажавымі раненнямі знайшлі 4 жніўня.

Інфармацыя пра смерць высокапастаўленага чыноўніка з'явілася на сайце ЦВК праз чатыры дні.

- Святлану Хіневіч знайшоў зарэзанай дома яе сын, - паведаміў «Салідарнасці» сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік. - Гэта адбылося 4 жніўня. Я сам спрабаваў высветліць падрабязнасці ў органах, якія вядуць расследаванне забойства. Задаў пытанне следчаму, папрасіў яго расказаць дэталі ў рамках дазволенага. Мне адказалі, што следства вядзецца і ў яго інтарэсах не выдаваць дэталі.

Святлана Хіневіч нарадзілася ў 1959 годзе ў Менску. У 1981 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт ім. У.І.Леніна.

У снежні 2011 года была абраная членам Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў. На той момант яна працавала начальнікам упраўлення кадраў і ідэалагічнай работы ДУ «Галоўнае гаспадарчае ўпраўленне» Упраўлення справамі прэзідэнта.

У апошні час займала пасаду начальніка аддзела па кадравай працы РУП «Менск Крышталь».

Напісаць каментар 258

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках